Мазовія
гістарычная вобласьць Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазо́вія (па-лацінску: Mazovia) — польскі гістарычны край. Сталіца — Плоцк, які ў часы валадарства Ўладзіслава Германа быў і сталіцай Польшчы.
Remove ads
Тапаніміка
Назва краю паходзіць ад уласнага імені Маз (параўнайце Мазуры), якое азначае чалавека, які жыве ў балотах (‘вымазанага’), альбо мясьціну, якая азначае ‘забалочаны край’.
Тэрыторыя

На поўначы Мазовія межавала з Тэўтонскім ордэнам ад ракі Ожыц да Граева і ракі Элк; спачатку ў склад Мазовіі на паўночным усходзе ўваходзілі таксама Добрынская, Любаўская, Міхалоўская, Хэлмінская землі і Куявія. На ўсходзе суседнічала зь яцьвягамі, літвой і русінамі; на поўдні — з Сандомерскай зямлёй.
Цяпер большая частка Мазовіі ўваходзіць у склад Мазавецкага ваяводзтва, частка краю — на абшарах Лодзінскага і Падляскага ваяводзтваў. Невялікія тэрыторыі ляжаць таксама ў межах Вармінска-Мазурскага, Куяўска-Паморскага і Люблінскага ваяводзтваў.
Remove ads
Мінуўшчына

У пэрыяд між 960—991 рокамі мазавецкія землі ўвайшлі ў дзяржаву вялікапольскіх палянаў. Імаверна, першай сядзібай Пястаў тут стаў Улацлавак, дзе ў сярэдзіне X стагодзьдзя замест спаленай асады збудаванае новае гарадзішча. Пасьля 979 року Пясты збудавалі гарадзішча ў Плоньску, пазьней паўсталі таксама гарадзішчы ў Плоцку, Рацёнжу, Шрэнську, Цеханаве, Грудуску, Грэбску, Насельску[1].
У часе паганскай рэакцыі(d) Мецлаў спрабаваў стварыць у Мазовіі канкурэнцыю Пястаўскай Польшчы. У 1047 року Казімер I Аднавіцель здушыў паўстаньне і аддаў частку земляў над Бугам Яраславу Мудраму за дапамогу ў змаганьні. Пасьля гэтага Пясты зьнішчылі паганскія капішчы, культы і заняліся адбудовай касьцёлаў. У 1075 року створанае Мазавецкае біскупства з сядзібай у Плоцку; аднак паўднёвыя землі Мазовіі адносіліся да Гнезьненскай архідыяцэзіі.


У пачатку XIII стагодзьдзя пачаліся набегі на Мазовію прусаў, у выніку Конрад I саступіў Тэўтонскаму ордэну Хэлмінскую зямлю. У 1275 року Мазовію ўпершыню падзялілі між сабой Баляслаў II і Конрад II, сыны Земавіта I. У 1313 року рэгіён падзялілі ўжо на тры часткі Земавіт II, Тройдзень I і Вацлаў. У 1351 року князі Земавіт III і Казімер прысягнулі на вернасьць(d) Казімеру Вялікаму. Януш Старэйшы перанёс сталіцу сваёй часткі з Чэрску ў Варшаву. Аднак паступова ў XV—XVI стагодзьдзі землі Мазовіі зноў вярнуліся пад каралеўскую ўладу (канчаткова інкарпараваныя ў 1529 року на паседжаньні вальнага сойму). У Кароне рэгіён падзелены на Раўскае, Плоцкае і Мазавецкае ваяводзтвы.
Пасьля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай большая частка Мазовіі адышла да Прусіі, астатняя — Аўстрыі. У 1807 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад створанага Напалеонам Банапартам Варшаўскага герцагства, а пасьля Венскага кангрэсу 1815 року Мазовія апынулася ў Царстве Польскім пад уладай Расеі. Спачатку створанае Мазавецкае ваяводзтва, замененае ў 1837 на губэрню, а ў 1844 — на Варшаўскую губэрню.
У міжваенны пэрыяд Мазовія ўваходзіла ў склад Варшаўскага ваяводзтва.
Падчас нацысцкай акупацыі было часткай Генэральнага губэрнатарства.
Remove ads
Месты
Першым сярод мазавецкіх местаў статус места атрымаў Плоцк. Да найбагацейшых месцаў у Сярэднявеччы належалі Цеханаў, Чэрск, Гастынін, Варшава, Ліў, Ломжа, Плоцк, Рава, Сахачаў і Вышаград.
Найбольшыя месты Мазовіі (больш за 20 тыс. жыхароў):
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads