Элк (рака)
рака ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элк (па-польску: Ełk, былыя назвы Лык[1], Лек) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Вармінска-Мазурскім ваяводзтве правы прыток Бобры (басэйн Віслы). Даўжыня 113,6 км. Плошча вадазбору 1524,5 км². Элк працякае праз азёры Лазьня, Ласьмяды, Страдунскае, Элк і Галецкае.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Праваруч: Гаўлік, Ружаніца, Біндуга
- Леваруч: Мазурка, Паломска Млынаўка, Кармелаўка, Канал Кувасы
На рацэ
Гісторыя
Згодна з гістарычнай рэчаіснасьцю рака Элк знаходзілася ў глыбіні балтыйскага абшару. У VIII—IX ст. на берагах ракі жылі паляксяне[2] — суседзі галіндаў і мазаўшан. А паляксяне ў сваю чаргу былі адным з чатырох найбуйнейшых яцьвяскіх плямёнаў. Існуе меркаваньне што паходжаньне назвы паляксян цесна злучана з назвай ракі.
Агульныя зьвесткі
Элк зьяўляецца правабярэжным прытокам Бобры. Вадазбор ракі знаходзіцца ў межах трох прыродных рэгіёнаў: Шэскае ўзгор’е, Элцкае паазер’е і Бобраўская катліна. Свой пачатак рака бярэ за 12 км на поўдзень ад места Гольдап, і цячэ ў паўднёвым кірунку. Дно галоўным чынам складаецца з гліністай глебы з фрагмэнтамі пяску і жвіру. Вада ў рацэ амаль па ўсёй даўжыні кваліфікавана як трэці клас чысьціні. Працяглы адрэзак сваёй плыні рака працякае праз Бобраўскую катліну.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads