Майкл Флэтлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Майкл Флэтлі
Remove ads

Майкл Ра́ян Флэ́тлі (па-ангельску: Michael Ryan Flatley; нарадзіўся 16 ліпеня 1958 году) — ірляндзка-амэрыканскі танцоўшчык, харэограф, актор, музыка. Вядомы сваімі танцавальнымі шоў «Riverdance», «Lord of the Dance», «Feet of Flames» і «Celtic Tiger».

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Майкл Флэтлі нарадзіўся ў ЗША ў ірляндзкай сям’і. Танчыць пачаў у 12-гадовым узросьце, а ў 1975 стаў першым неэўрапейскім удзельнікам, які перамог на чэмпіянаце сьвету па ірляндзкіх танцах. Танцам навучаўся ў Школе ірляндзкага танцу ў Чыкага, скончыў Вышэйшую школу брата Райса і адкрыў уласную танцавальную школу.

У траўні 1989 року Флэтлі ўсталяваў сусьветны рэкорд па хуткасьці выкананьня чачоткі — 28 удараў за сэкунду. У 1991 Нацыянальнае геаграфічнае таварыства ЗША назвала яго Жывым скарбам за дасканалае валоданьне традыцыйнай мастацкай формай, і на той час Майкл стаў наймаладзейшым чалавекам, што атрымаў гэтае званьне.

Да Эўрабачаньня-1994 Майкл Флэтлі і Джын Батлер падрыхтавалі 7-хвілінны нумар пад назваю «Riverdance», які быў паказаны ў паўзе між спаборніцтвамі. Іхняя прэзэнтацыя займела вялізны посьпех і ў выніку была распрацаваная ў паўнавартаснае шоў.

Пасьля першага прадстаўленьня новай праграмы Флэтлі спыніў працу над ёй з прычыны разыходжаньняў з прадусэрамі і зрэжысаваў, спрадусаваў і схарэаграфаваў новае шоў «Lord of the Dance», якое пераважна паказвалася не ў тэатрах, а на вялікіх сцэнах і стадыёнах.

У лютым 1998 року Майкл Флэтлі пабіў уласнае дасягненьне, зрабіўшы нагою 35 стукаў за сэкунду[1]. У 1999 і 2000 Флэтлі ізноў трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса як найбольш аплочваны танцоўнік з заробкам $1 600 000 у тыдзень і як танцоўнік з найдаражэйшым страхавым коштам на ногі — $40 000 000[1][2].

У 2004 року Флэтлі атрымаў ганаровае доктарскае званьне Ўнівэрсытэцкага коледжу ў Дабліне, а таксама прэстыжны мэдаль вострава Эліса.

Найноўшае ягонае шоў ірляндзкіх танцаў, «Celtic Tiger», было прэзэнтаванае ў ліпені 2005.

У сакавіку 2006 року Майкл выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Lord of the Dance: My Story». У сакавіку 2011 року на экраны кінатэатраў выйшаў фільм «Lord of the Dance 3D», пазьней выдадзены таксама на DVD і Blu-ray.

Remove ads

Сям’я

У 1986 року Флэтлі ажаніўся з польскай грымэркай Бэатай Дзямбай; яны разьвяліся ў 1997.

14 кастрычніка 2006 року Майкл пабраўся другім шлюбам з Наем о’Браен, якая танчыла ў ягоных шоў[3]. 26 красавіка 2007 у іхняй сям’і нарадзіўся сын Майкл Ст. Джэймз.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads