Майроніс
летувіскі сьвятар, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майроніс (па-летувіску: Maironis, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расенскі раён — 28 чэрвеня 1932, Коўна) — летувіскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік летувіскага рамантызму; тэоляг, каталіцкі сьвятар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю і валоданьне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.
У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філялягічным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце Сьвятога Уладзімера.
У 1884 годзе па жаданьні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную сэмінарыю. Пасьля яе заканчэньня ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбурскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.
У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай сэмінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.
У 1894—1909 гадах прафэсар Пецярбурскай духоўнай акадэміі; з 1903 году доктар тэалёгіі. У 1922—1932 гадах загадчык катэдры маральнай тэалёгіі Летувіскага ўнівэрсытэту ў Коўне (з 1930 гады Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым унівэрсытэце летувіскую літаратуру.
Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Коўне і іншых гарадах Літвы.
Remove ads
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads