Макараўскі сельсавет (Бераставіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мака́раўскі сельсавет[1] (афіцыйная назва — Мака́равецкі сельсавет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Макараўцы.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР[2]. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў Сьвіслацкім раёне[3]. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Сямёнаўскага сельсавету[4]. З 30 ліпеня 1966 году ў адноўленым Бераставіцкім раёне.

18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Астапкаўшчына, Белакозы, Вішнеўка, Генюшы, Ігнатавічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Макараўцы, Парэчча, Пачобуты, Пяцельчыцы, Русакі, Рэпавічы, Сямёнаўка, Трахімы, хутары Дольны Уснар, Служкі — перададзеныя ў склад Канюхоўскага сельсавету[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1167 чалавек[6], зь іх 64,5 % — палякі, 30,4 % — беларусы, 4,1 % — расейцы[7].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 13[8]
  • 1 чэрвеня 1955 году — 21[9]
  • 1 студзеня 1964 году — 21[10]
  • 1 студзеня 1968 году — 21[11]
  • 1 студзеня 1974 году — 19[12]
  • 1 студзеня 1981 году — 19[13]
  • 1 студзеня 1986 году — 19[14]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads