Макензі (рака)
рака ў Паўночнай Амэрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макензі (па-ангельску: Mackenzie River, па-атапаску: Deh Cho) — найбуйнейшая рака на поўначы Канады. Даўжыня ракі 1738 кілямэтраў. Упершыню адкрыта Аляксандрам Макензі ў 1789 годзе. Зьяўляецца суднаходнай ракой. Даўжыня суднаходнай часткі рачной сыстэмы 2200 км. Ад Ўотэрўэйсу на раце Атапаска да порта Тактаяктук на ўзьбярэжжы мора Бафорта. Найбольш вялікія насельныя пункты: Інувік, Аклавік, Форт-Норман, Форт-Провідэнс і нафтапрамысловы цэнтар Норман-Ўэлс.
Пачаткам вытока ракі лічыцца Вялікае Нявольніцкае возера, таксама да ракі належаць азёры Воластон, Клэр, Атапска і Вялікае Мядзьведжае. Апошняе зьвязана з ракой праз прыток Вялікая Мядзьведжая. Сярэдні сьцёк вады ў вусьці складае ў сярэднім 10 700 м³/с. Што ставіць раку па дадзенаму паказчыку на другое месца сярод рэк Паўночнай Амэрыкі пасьля Місысыпі. Адносна невялікая воднасьць Макензі тлумачыцца блякуючым эфэктам Скалістых гор, якія зьніжаюць уплыў Ціхага акіяну на ніжэйшую частку яе вадазбора.
Макензі, як і большасьць рэк Канады, належыць да басэйна Арктычнага акіяну. У цэнтральных і паўночных раёнах краіны рэкі і азёры ад 5 да 9 месяцаў пакрытыя лёдам. Макензі замярзае ў верасьні — кастрычніку, ускрываецца ў траўні, у нізоўі — у пачатку чэрвеня; жыўленьне сьнежнае і дажджавое; паводка вяснова-летняя.
Даліна ракі сфармавана тоўшчай алювіяльных і водна-ледавіковых адкладаньняў, моцна забалочана, пакрыта яловым лесам.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Макензі (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads