Максімілян Баер

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максіміля́н Ба́ер (па-нямецку: Maximilian Beier; нар. 17 кастрычніка 2002 году) — нямецкі футбаліст, нападнік дортмундзкага клюбу «Барусія» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Баер дэбютаваў у складзе «Гофэнгайм» у Бундэсьлізе 8 лютага 2020 году. Той матч скончыў зь лікам 1:0 на карысьць «Фрайбургу». Да канца сэзону 17-гадовы юнак правёў яшчэ пяць матчаў у Бундэсьлізе. Улетку футбаліст склаў свой першы прафэсійны кантракт, калі гулец адсьвяткаваў свой 18-ы дзень народзінаў. У наступныя тыдні Баер зрабіў дубль у матчы супраць «Генту» ў матчы Лігі Эўропы. У жніўні 2021 году футбаліст быў запазычаны клюбам «Гановэр-96» на сэзон, але пасьля дамова была падоўжаная яшчэ на год. Па вяртаньні з арэнды замацаваўся ў складзе «Гофэнгайму». У складзе каманды ў сэзоне 2023—2024 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам каманды, улучыўшы 16 галоў у брамы супернікаў[1].

12 жніўня 2024 году Баер далучыўся да складу дортмундзкай «Барусіі», склаўшы працоўную дамову на пяць гадоў[2]. Дэбютаваў у складзе новай каманды ў матчы Кубка Нямеччыны 17 жніўня[3].

Міжнародная

Баер быў футбалістам юнацкіх зборнай Нямеччыны розных узростаў. У сакавіку 2024 году быў выкліканы ў склад нацыянальную зборнай перад таварыскімі матчамі супраць зборных Францыі і Нідэрляндаў[4]. Таксама гулец быў улучаны ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат Эўропы 2024 году[5]. 3 чэрвеня дэбютаваў у асноўным складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads