Гент (футбольны клюб)

бэльгійскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Гент (футбольны клюб)
Remove ads

«Гент» (па-нідэрляндзку: Gent) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Генту. Заснаваны ў 1864 годзе першапачаткова як лёгкаатлетычны клюб з сэкцыяй па хакеі на траве. Футбольная сэкцыя зьявілася ў 1900 годзе. Чэмпіён Бэльгіі і трохразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Гэлямка Арэна, на якім гуляе з 2013 году. Да гэтага амаль 100 гадоў хатняй пляцоўкай быў стадыён імя Жуля Атэна. Традыцыйныя колеры «Генту» — сіні і белы. Сучасная назва на нідэрляндзкай мове была прынятая ў 1971 годзе, да гэтага афіцыйным назовам быў «Гантуаз» на францускай мове. У франкамоўнай частцы Бэльгіі дасюль выкарыстоўваецца былы францускі назоў. Мянушка клюбу Бафала ўзыходзіць да візыту Біфала Біла і ягонага цырка Дзікага Захаду ў Гент на пачатку XX стагоддзе[2].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Лягатып клюбу ў 1914 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1864 годзе як гімнастычнае таварыства Генту (франц. Société Gymnastique la Gantoise) з мэтай прасоўваньня гімнастыкі. Некаторыя філіі таварыства хутка сталі незалежнымі, а ў 1891 годзе каманда аб’ядналася з атлетычнай асацыяцыяй гораду, якая сама па сабе была зьліцьцём розных клюбаў, як то бегавога клюбу. Новы клюб атрымаў назву Атлетычная асацыяцыя Генту (франц. Association Athlétique La Gantoise). Акрамя гімнастыкі клюб на той час меў сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, крыкету, роварнага спорту, фэхтаваньня, хакею на траве, плаваньня і тэнісу.

У апошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя ў Генце пачалі зьяўляцца футбольныя суполкі. Празь нейкі час 1 красавіка 1899 году некалькі такіх суполак аб’ядналіся ў клюб «Расінг», які на працягу наступных гадоў быў асноўным супернікам «Генту». У самім атлетычным клюбе футбольная сэкцыя зьявілася толькі ў 1900 годзе, дзякуючы высілкам студэнтаў Мэльле. Першым прэзыдэнтам каманды стаўся лекар Гэктар Прыем. Першапачаткова колерамі клюбу былі абраныя чорны і белы, але да 31 кастрычніка 1900 году, калі каманда стала афіцыйным чальцом клюбу, колеры былі зьмененыя на сіні і белы. Першым матчам 15 лістапада 1900 году была гульня супраць клюбу «Омніюм». У студзені 1901 году каманда правяла матч супраць клюбу «Расінг», які на той час быў мацнейшым за «Гент». Сустрэча скончылася зь лікам 10:0 на карысьць «Расінгу». У 1901 годзе клюб дэбютаваў ў бэльгійскай сыстэме ліг[3].

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads