Максім Касараб

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максі́м Дзьмітрыевіч Касара́б (нар. 10 чэрвеня 2003) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў займацца футболам у менскім «Дынама», а ў веку 10 гадоў трапіў у структуру «Менску». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль, а таксама браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА. Тады ж стаў зрэдку прыцягвацца да асноўнай каманды. Упершыню за галоўную каманду «Менску» згуляў 5 верасьня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

Перад сэзонам 2021 году стаў трывала трэнавацца з асноўнай камандай клюбу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сэзон 2022 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы, а ў 2023 годзе зноў пачаў выступаць у першай адзінаццатцы сталічнага клюбу. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[4].

У студзені 2024 году склаў трохгадовае пагадненьне зь берасьцейскага «Дынама»[5]. У 2024 году быў асноўным абаронцам клюбу.

Міжнародная

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2021 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 24 сакавіка 2023 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборнай Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads