Максім Мякіш
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максі́м Мя́кіш (нар. 3 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР «Нёман». У пачатку 2015 году выправіўся ў менскую Рэспубліканскую дзяржаўную вучэльню алімпійскай рэзэрвы (РДВАР), дзе пачаў выступаць на юнацкім роўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 году па завяршэньні навучаньня вярнуўся ў «Нёман», дзе спачатку выступаў за дубль, але таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць берасьцейскага «Дынама» (0:2).
У пачатку 2018 году пакінуў «Нёман» і выправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», зь якой у красавіку падпісаў кантракт[4][5]. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клюбу. У лютым 2019 году, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[6], дзе гуляў за дубль.
Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам зь першай дружынай барысаўчанаў. У сакавіку 2020 году падоўжыў супрацу з БАТЭ[7] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[8], дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Футбаліст адгуляў толькі ў трох матчах Найвышэйшай лігі. У ліпені 2020 году па заканчэньні арэнды зышоў з «Славіі»[9]. Плянавалася, што паўабаронца можа сысьці ў арэнду ў іншы клюб, аднак у выніку стаў гуляць за дубль БАТЭ.
У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у «Іслач». У лютым далучыўся да гэтага клюбу на правах арэнды[10]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе каманды, пазьней нярэдка выходзіў на замену. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[11]. У студзені 2022 году трэнаваўся з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», які ў лютым выкупіў кантракт паўабаронцы[12]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[13]. У студзені 2025 году перайшоў ў менскае «Дынама».
Міжнародная
У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году ды кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 10 верасьня 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads