Максім Рыжанкоў

дзяржаўны дзяяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максі́м Уладзі́меравіч Рыжанко́ў (нар. 19 чэрвеня 1972, Менск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны й спартовы дзяяч, дыплямат рэжыму Лукашэнкі. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Сын беларускага спартовага дзяяча, першага прэзыдэнту НАК Беларусі Ўладзімера Рыжанкова(be)[1].

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Міжнароднае права», у 2003 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й мясцовае кіраваньне».

У 1994—1996 гадох супрацоўнік цэнтральнага апарату Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. З 1996 да 2000 году супрацоўнік амбасады Беларусі ў Ізраілі. У 2000—2003 гадох начальнік аддзелу АБСЭ й Рады Эўропы Міністэрства замежных справаў. У 2003—2005 гадох дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Польшчы. У 2005—2006 гадох начальнік управы Амэрыкі Міністэрства замежных справаў.

З 2006 году начальнік управы зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 да 2016 году памочнік прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па пытаньнях фізычнай культуры, спорту й разьвіцьця турызму. У 2015—2017 гадох першы віцэ-прэзыдэнт НАК Беларусі. У сьнежні 2016 году прызначаны першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

27 чэрвеня 2024 году прызначаны міністрам замежных справаў Беларусі[2].

Старшыня Беларускай фэдэрацыі баскетболу з 2014 году, ганаровы сябра Беларускай фэдэрацыі шахмат з 2017 году[3]. 6 траўня 2022 году атрымаў ордэн Пашаны, які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка[4]. Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20 чэрвеня 2014)[5].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[6].

21 чэрвеня 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] адзначыла, што Рыжанкоў як першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, які на працягу больш за дзьвюх дзесяцігодзьдзяў займаў шэраг пасадаў на дзяржаўнай службе, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і розных амбасадах, цесна зьвязаны з прэзыдэнтам і адказвае за забесьпячэньне рэалізацыі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у сфэры ўнутранай і зьнешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[8]. 6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].

21 чэрвеня 2021 году Рыжанкоў таксама быў даданы ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[10] й Канады[11]. 7 ліпеня 2021 году ў свой санкцыйны сьпіс Рыжанкова ўнесла й Швайцарыя[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads