Ігар Сергеенка

кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РБ From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Сергеенка
Remove ads

І́гар Пятро́віч Сергее́нка (нар. 14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2019—2024), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, Канады, шэрагу іншых краінаў.

Хуткія факты Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006-м — Акадэмію кіраваньня. Служыў у органах дзяржаўнай бясьпекі ад 1988 году. 23 лютага 2007 году ўказам Лукашэнкі яму было прысвоена званьне генэрал-маёра.

Ад студзеня 2010 году ўзначальваў управу КДБ па Магілеўскае вобласьці, ад красавіка 2013-га — першы намесьнік старшыні КДБ. Пазьней працаваў у Горадні, адкуль пайшоў на павышэньне. У 2013 годзе прызначаны першым намесьнікам старшыні КДБ па контравыведнай дзейнасьці.

У канцы жніўня 2013 году менавіта ён расказаў журналістам пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб так званым «плюшавым дэсанце». Аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасьці. Пазьней стала вядома, што зь фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава зьнятыя абмежаваньні волі.

Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад ягоным кантролем», праходзіў працэс прызнаньня экстрэмісцкімі кніг «Лісты зь лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзыдэнт» Сьвятланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газэты польскай меншасьці «Głos znad Niemna»[2].

У лютым 2017 году, як намесьнік кіраўніка КДБ Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мэмарыял памяці і смутку», які праводзіла газэта «Беларусь сегодня»[3]. Там ён выказваўся наконт «адкрытасьці» архіваў КДБ.

5 сьнежня 2019 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сергяенку кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта[4].

З 2024 году — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня. 22 сакавіка 2024 году выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5].

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Жанаты, мае двух дзяцей.

Міжнародныя санкцыі

2 лютага 2011 году начальнік ўправы КДБ па Магілеўскае вобласьці Сергяенка быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be) на Магілёўшчыне[6][7].

31 жніўня 2020 году Сергяенка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірнае пратэстаў»[8]. 29 верасьня Сергяенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[9][10].

6 лістапада 2020 году Сергяенку дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[11]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, які цесна зьвязаны з Аляксандрам Лукашэнка й адказвае за забесьпячэньне рэалізацыі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у сфэры ўнутранае й зьнешняе палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць дзяржапарат пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[12].

24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13], а 11 сьнежня — й Швайцарыя[14]. Акрамя таго, 6 лістапада Сергяенка трапіў пад санкцыі Канады[15].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads