Максім Шыла

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Шыла (нарадзіўся 17 красавіка 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

З 2011 году пачаў выступаць за клюб «Зорка-БДУ» ў Другой лізе, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З 2014 году выступаў за клюб у Першай лізе. У студзені 2017 году прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе мазырчукоў быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў. У верасьні 2017 году выступаў за дубль, пазьней вярнуўся ў асноўны склад «Славіі».

У студзені 2018 году стаў гульцом дэбютанту Найвышэйшай лігі — клюбу «Смалявічы»[4], а ў жніўні таго ж году далучыўся да «Промню»[5]. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў пачатковым складзе, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету з Найвышэйшай лігі. У студзені 2020 году перайшоў у кыргыскі клюб «Дардой»[6], зь якім двойчы быў чэмпіёнам краіны. У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь «Менскам» і неўзабаве склаў кантракт з клюбам[7]. Ня меў трывалага месца ў складзе, нярэдка выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[8].

У сакавіку 2023 году стаў гульцом віцебскага «Макслайну»[9]. У ліпені 2023 году атрымаў траўму і выбыў да сканчэньня сэзону[10]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Макслайн»[11].

Remove ads

Дасягненьні

«Дардой»:

  • Чэмпіён Кыргыстану: 2020, 2021

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads