Максім Яблонскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Яблонскі (нар. 15 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Смаргоні».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец ДЮСШ гораду Смаргонь. Дарослую кар’еру пачаў у 2013 годзе ў першалігавім клюбе «Смаргонь», дзе неўзабаве стаў гульцом асноўнага складу. Паводле вынікаў сэзону 2015 году быў прызнаны найлепшым маладым гульцом каманды, а ў 2016 годзе — найлепшым гульцом клюба.
З пачатку 2017 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане» і ў сакавіку склаў кантракт з гэтым клюбам[3]. У першай палове сэзону 2017 году выступаў за дубль гарадзенцаў. У асноўнай камандзе дэбютаваў 5 ліпеня 2017 году ў матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі супраць гомельскай СДЮШАР-8 (7:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. У Найвышэйшай лізе першы матч згуляў 12 жніўня 2017 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (2:1). У кастрычніку замацаваўся ў пачатковым складзе «Нёмана».
Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі яшчэ на адзін год[4]. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у лістападзе не гуляў праз пашкоджаньні. У студзені 2019 году скдаў новы двухгадовы кантракт з клюбам[5]. Сэзон 2019 году пачынаў у першай адзінаццатцы дружыны, але пазьней шмат прапусьціў праз траўмы. У 2020 годзе пераважна выходзіў на замену, а ў сэзоне 2021 году часцей зьяўляўся ў асноўным складзе. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» яшчэ раз[6]. Ладную частку сэзону 2023 году прапусьціў праз траўмы. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[7]. У сакавіку 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8], але ў чэрвені быў адкліканы з арэнды і вярнуўся да табару гарадзенцаў[9]. Да канца сэзону ў кашулі гарадзенскай каманды ў Найвышэйшай лізе згуляў толькі тры няпоўныя матчы. У лютым 2025 году на сталай аснове вярнуўся ў «Смаргонь»[10].
Міжнародная
1 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Македоніі (1:1).
Remove ads
Дасягненні
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads