Маларыта (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малары́та — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Рыты (басэйн Віслы). Цячэ ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 30,5 км. Плошча вадазбору 602 км². Выдатак вады ў вусьці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ места Маларыта.

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Арэхава ад аўтамабільнай дарогі Арэхава — Олтуш і ёсьць працягам канала Сярэдняга Рова (раней выцякала з Арэхаўскага возера, але ў выніку мэліярацыйных працаў выток ракі быў засыпаны). Вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Замшанаў. Цячэ Берасьцейскім Палесьсем.

Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, парэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў, пад лесам і разараныя. Абалона двухбаковая, нізкая, асушаная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 6—8 м. Берагі выраўнаваныя, вышынёй да 2 м. Рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads