Малахоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малахоўскі сельсавет[1] (сучасная назва — Малахаве́цкі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Мірны.
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Навамыскага (з 8 красавіка 1957 году — Баранавіцкага) раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. 16 сакавіка 1987 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў пасёлак Мірны.[2] 16 ліпеня 1954 года да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсавету[3].
9 ліпеня 2012 году вёска Ўзногі перададзеная ў склад Баранавічаў[4].
26 чэрвеня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозьніца, Уцёс — ліквідаванага Ўцёскага сельсавету[5][6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 3337 чалавек[7], зь іх 89,9 % — беларусы[8].
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads