Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Відзы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Відзах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Угорскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
![]() Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Відзы |
Каардынаты | 55°23′46.54″ пн. ш. 26°38′00.51″ у. д. |
Канфэсія | стараверства[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура мадэрну[d] |
Аўтар праекту | Лявон Вітан-Дубейкаўскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную стараверскую малельню ў Відзах збудавалі ў 1907—1910 гадох паводле праекту архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага.
Архітэктура
Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне будынак зь 5-граннай апсыдай накрыты 2-схільным дахам. З боку галоўнага фасаду венчык праразаецца 3-яруснай вежай (васьмярык на 2 чацьверыках), завершанай купалам. Над алтарнай часткай — драўляны 8-гранны барабан з купалам. Працяглыя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з лучковымі броўкамі і падаконнымі нішамі. Цаглянай муроўкай выконваюцца элемэнты дэкору — кутнія лапаткі, прафіляваныя карнізы і цягі, а таксама пасак гарадкоў. Адноўленую па разбурэньні ў Першую сусьветную вайну паўднёвую сьцяну падпіраюць 2 бэтонныя трыкутныя контрфорсы.
У інтэр’еры захоўваецца абраз пачатку XІX стагодзьдзя «Сьвяты Мікола Цудатворца»[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads