Малуцкія астравы

архіпэляг у Інданэзіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Малуцкія астравы
Remove ads

Малуцкія астравы — група астравоў ва ўсходняй частцы Малайскага архіпэлягу, паміж астравамі Сулавэсі і Новая Гвінэя.

Хуткія факты Колькасьць астравоў, Найбуйнейшы востраў ...

Тэрыторыя Інданэзіі. Плошча 83,7 тыс. км². Насельніцтва каля 2 млн. чал. Асноўныя астравы — Хальмахэра, Сэрам, Буру, Банда, Кай.

Раён Малуцкіх астравоў адзін з найбольш актыўных раёнаў, дзе фарміруецца альпійская гэасінклінальная вобласьць Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

Астравы гарыстыя, пераважаюць вышыні ад 1000 да 2000 м (найбольшая — 3019 м, гара Біная). Каля 10 дзеючых вульканаў. Клімат экватарыяльны, на поўдні — субэкватарыяльны. Сярэднія тэмпэратуры ад 25 °С да 27 °С. Ападкаў ад 1500—2000 мм у нізінах, да 4000—5000 мм у гарах. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Больш за 80% тэрыторыі пакрыта вечназялёнымі і лістападнымі трапічнымі лясамі. Вырошчваюць рыс, кукурузу, вострыя прыправы. Тут пашырана гвазьдзіковае дрэва.

Асноўны порт — Амбон.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads