Мальтыйскі ордэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мальтыйскі ордэн
Remove ads

Сувэрэ́нны ры́царскі О́рдэн Гасьпіталье́раў сьвято́га Я́на Ерусалі́мскага, Ро́дасу й Ма́льты (Мальтыйскі ордэн, Гасьпітальеры, Яаніты) — каталіцкі духоўны рыцарскі ордэн.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Супольнасьць, якая потым зрабілася Мальтыйскім ордэнам, існавала ў Ерусаліме задоўга да афіцыйнага заснаваньня ордэну. Члены групы займаліся апякунствам хрысьціянскіх пілігрымаў, якія прыходзілі ў Сьвятую Зямлю, аказвалі ім мэдычную дапамогу.

Ордэн быў афіцыйна заснаваны ў пачатку 12 ст. пасьля Першага крыжовага паходу. Ордэн працягваў апеквацца пілігрымамі і паступова браў на сабе таксама функцыі па іх ахове.

Зь цягам часу ордэн набыў выразна ваенны характар, меў некалькі крэпасьцяў у Сырыі і Палестыне і граў вялікую ролю ў абароне заснаваных эўрапейцамі ў Палестыне хрысьціянскіх дзяржаваў ад мусульманаў. Ордэн валодаў вялікімі землямі на Ўсходзе і ў Заходняй Эўропе.

У 1291 годзе Ордэн быў выціснуты туркамі зь Ерусаліму, але замацаваўся на астравах Кіпр і Родас.

У 1530 годзе Ордэн атрымаў у падарунак ад імпэратара Сьвятое Рымскае Імпэрыі востраў Мальту (адтуль і сёньняшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі Міжземнае мора ад турак.

Падчас Рэфармацыі некаторыя структурныя адзінкі ордэна перайшлі ў пратэстантызм і існуюць дагэтуль як ордэны Сьв. Яна ў Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і іншых краінах.

У час Вялікай Францускай рэвалюцыі Мальтыйскі ордэн страціў Мальту. Спачатку выспу захапіў Напалеон, потым ангельцы. Гэта скарыстаў расейскі імпэратар Павал I. Ён запрасіў рыцараў у Расею, абвесьціў сябе Вялікім магістрам Ордэна. Пасьля сьмерці Паўла I Мальтыйскі ордэн пакінуў Расею.

Сучаснасьць

Thumb
Мальтыйская выратавальная служба ў Нямеччыне

Пасьля выгнаньня з Мальты цэнтральныя органы Ордэну абаснаваліся ў Рыме. З таго часу Мальтыйкі ордэн актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасьцю. У шэрагу краінаў пад эгідай Мальтыйскага ордэну існуюць валянтэрскія арганізацыі, якія аказваюць мэдычную дапамогу, займаюцца дапамогай пацярпелым ад прыродных катаклізмаў, дапамогай бяздомным, арганізацыяй гуманітарнай дапамогі ў разьвіваючыяся краіны і інш. (напрыклад, Мальтыйскія службы дапамогі ў Нямеччыне і Аўстрыі).

У Польшчы існуе нацыянальная асацыяцыя мальтыйскіх рыцараў і Мальтыйская мэдычная служба. У Літоўскай рэспубліцы дзейнічае Корпус валянтэраў Мальтыйскага ордэну[2].

Мальтыйскі ордэн устанавіў дыпляматычныя дачыненьні з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і Радзе Эўропы. З 1994 году мае статус сталага наглядальніка ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Ордэн выпускае ўласныя паштовыя маркі і манэты.

Thumb
Жыгімонт Караль Радзівіл
Remove ads

Мальтыйскі ордэн і Беларусь

17—18 стагодзьдзі

На тэрыторыі Беларусі Мальтыйскі ордэн існаваў на працягу больш за 200 гадоў.[3]

Заснавальнікамі ордэнскіх структураў на Беларусі былі Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» і ягоны сын Жыгімонт Караль Радзівіл. Жыгімонт Караль пазнаёміўся з ордэнам падчас вучобы ў Балёньні і ўступіў у ягоныя шэрагі ў 1612 г.

У 1616 г. Мікалай Радзівіл заснаваў камандаторыю ордэна ў Сталовічах, на чале якой стаў Жыгімонт Караль.

Thumb
Былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Сталовічах — у мінулым адзіная царква Мальтыйскага ордэну на тэрыторыі Беларусі

У 1740—1746 гг. у Сталовічах быў пабудаваны касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля, які зрабіўся галоўным касьцёлам мальтыйскіх рыцараў у Беларусі.

У 1817 годзе пасьля далучэньня да Расейскай імпэрыі дзейнасьць Мальтыйскага ордэну на тэрыторыі Беларусі спынілася.

Сучаснасьць

З канца 20 стагодзьдзя Мальтыйскі ордэн аказваў дабрачынную дапамогу Беларусі па розных кірунках. У 1996 г. паміж Беларусьсю й Мальтыйскім ордэнам былі ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі[3]. У 2009 годзе было падпісана паштовае пагадненьне паміж Беларусьсю й Ордэнам.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads