Маляты
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маля́ты (па-летувіску: Molėtai) — горад у паўночна-ўсходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва налічвае каля 6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Маляты зьяўляюцца адным з самых старажытных гарадоў Аўкштоты. У пісьмовых крыніцах Маляты ўпершыню ўзгадваюцца ў 1387 годзе, як паселішча якое належала віленскаму біскупу.
У нашы дні горад зьяўляецца папулярным месцам адпачынку для вільнян з-за таго што горад знаходзіцца ў прыгожым месцы, абкружаны з усіх бакоў сасновымі лясамі, а ў навакольлі ёсьць некалькі невялікіх азёраў (самае вядомае Аісета). У Малятах знаходзіцца адзіная ў Летуве астрафізычная абсэрваторыя.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads