Маляцкі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маляцкі раён
Remove ads

Маляцкі раён (па-летувіску: Molėtų rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўцянскім павеце Летувы. Знаходзіцца на ўсходзе краіны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Маляцкі раён вядомы сваімі азёрамі. Тут знаходзіцца каля 220 азёраў, якія складаюць прыкладна 7% тэрыторыі раёну, 26,6% ягонай тэрыторыі займаюць лясы. З прычыны блізкага разьмяшчэньня сталіцы краіны, раён зрабіўся месцам адпачынку віленчукоў. Асноўнай галіной эканомікі зьяўляецца турызм.

Remove ads

Паселішчы

У складзе Маляцкага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

  • 1 горад — Маляты
  • 4 мястэчкі — Аланта, Больнікі, Дубінкі, Гедройцы, Янішкі;
  • 928 вёсак.

Колькасьць насельніцтва

  • Маляты — 7221 чал;
  • Гедройцы — 778 чал;
  • Наясоды — 660 чал;
  • Сугінчы — 494 чал;
  • Больнікі — 470 чал;
  • Аланта — 464 чал;
  • Таляны — 444 чал;
  • Відзенішкі — 415 чал;
  • Янішкі — 325 чал;
  • Інтуркі — 324 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У склад Маляцкага раёну ўваходзяць 11 старостваў:

  • Аланцкае (па-летувіску: Alantos seniūnija)
  • Больніцкае (па-летувіску: Balninkų seniūnija)
  • Чуленскае (па-летувіску: Čiulėnų seniūnija)
  • Дубінкаўскае (па-летувіску: Dubingių seniūnija)
  • Гедройцкае (па-летувіску: Giedraičių seniūnija)
  • Інтурцкае (па-летувіску: Inturkės seniūnija)
  • Янішкаўскае (па-летувіску: Joniškio seniūnija)
  • Луацкае (па-летувіску: Luokesos seniūnija)
  • Міндунайскае (па-летувіску: Mindūnų seniūnija)
  • Сугінцкае (па-летувіску: Suginčių seniūnija)
  • Відзенішкаўскае (па-летувіску: Videniškių seniūnija)

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads