Манга (плод)

садавіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Манга (плод)
Remove ads

Ма́нга — ядомая костачкавая садавіна, якая ёсьць плодам трапічнага дрэва Mangifera indica. Паходзіць з рэгіёну паміж паўночна-заходняй М’янмай, Банглядэшам і паўночна-ўсходняй Індыяй[1][2]. Расьліна культывуецца ў Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі з старажытных часоў, што зь цягам часу прывяло да стварэньня гатункаў манга двух асноўных тыпаў, вядомых як індыйскі тып і тып Паўднёва-Ўсходняй Азіі[1][2]. Іншыя віды расьлінаў роду манга (Mangifera) таксама маюць ядомыя плады, якія таксама называюць словам «манга», але большасьць зь іх сустракаюцца толькі ў рэгіёне Малезіі[3].

Thumb
Два фрукты манга, адзін зь якіх напалову разрэзаны і іншы цэлы.

Існуе некалькі сотняў гатункаў манга. У залежнасьці ад гатунку плады адрозьніваюцца памерам, формай, смакам, колерам скуркі і мякішу, які можа быць бледа-жоўтым, залацістым, зялёным або аранжавым[4]. Манга ўважаецца нацыянальным фруктам Індыі, Пакістану і Філіпінаў[5][6], у той час як дрэва манга ёсьць нацыянальным дрэвам Банглядэшу[7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads