Манровія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манровія
Remove ads

Манро́вія (па-ангельску: Monrovia) — сталіца і самы вялікі горад Лібэрыі. Знаходзіцца ў вусьці ракі Сэнт-Пол. Насельніцтва налічвае каля 1 млн чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1822 годзе Амэрыканскім каляніяльным таварыствам пад назвай Крыстаполіс, якое пасяліла тут вызваленых рабоў з ЗША і астравоў Карыбскага мора. У 1924 годзе горад быў названы ў гонар аднаго з амэрыканскіх прэзыдэнтаў — Джэймза Манро. Да канца ХІХ стагодзьдзя сюды перасяляліся вызваленыя рабы (у асноўным з ЗША). У 1847 годзе Манровія стала сталіцай незалежнай Лібэрыі.

У 1990-х у Лібэрыі выбухнула грамадзянская вайна, якая нанесла значныя старты гораду.

У наш час Манровія зьяўляецца адміністрацыйным, гандлёвым і фінансавым цэнтрам Лібэрыі. Горад, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна стаў буйным міжнародным портам. Асноўная частка партовай інфраструктуры была пабудаваная амэрыканцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Праз порт зь Лібэрыі вывозяцца ў асноўным латэкс і жалезная руда. На тэрыторыі порта ёсьць цэмэнтны і нафтаперапрацоўчы заводы. Існуюць і буйныя суднарамонтныя прадпрыемствы. Маюцца два міжнародныя аэрапорты.

У Манровіі знаходзяцца асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Лібэрыі: Унівэрсытэт Лібэрыі і Катынгтонскі каледж.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads