Лібэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лібэ́рыя (па-ангельску: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінэяй, Кот д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлянтычнага акіяна.
Remove ads
Гісторыя
Лібэрыя зьяўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узьнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амэрыканскім Каляніяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 году была прынятая канстытуцыя, якая пацьвердзіла незалежнасьць Лібэрыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна зьвязаная са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, як эканамічна, так і культурна.
У 1980 годзе Самюэль Доэ зьдзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзыдэнта і зьверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясьціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а таксама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарлз Тэйлар, адзін з апанэнтаў Доэ, быў выбраны прэзыдэнтам Лібэрыі. 23 лістапада 2005 году на пасаду прэзыдэнта была выбрана Элен Джонсан Стэрліф.
Remove ads
Палітыка
Адміністрацыйны падзел
У адміністрацыйным пляне Лібэрыя дзеліцца на 15 правінцыяў:

Геаграфія
Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кілямэтраў ад экватару. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд зьмяняецца з аддаленьнем ад марскога ўзьбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор’е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны.
Лібэрыя мяжуе з Гвінэяй (563 км) на поўначы, Сьера-Леонэ (306 км) і Кот д’Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэве (1380 м). Лясы займаюць 48% тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з траўня да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасьць ападкаў складае 5000 мм на ўзьбярэжжы і 1500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.
Remove ads
Эканоміка
Лібэрыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасьць атрыманьня лібэрыйскага сьцягу для карабля, а таксама адсутнасьць плацяжоў за яго выкарыстаньне прывяло да таго, што гандлёвы флёт, які плавае пад лібэрыйскім сьцягам адзін з самых вялікіх у сьвеце. Іх агульны танаж складае 99 млн тонаў.
Дэмаграфія
Насельніцтва Лібэрыі складаецца зь некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць патомкі вызваленых амэрыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амэрыканалібэрыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадзкія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца зь мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасьць пагаршаецца існаваньнем у краіне каля 20 моваў, а таксама распаўсюджанасьцю анімізму.
Remove ads
Спорт
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads