Хром
хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хром (па-лацінску: Chromium) Cr — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 24. Мэтал шэра-стальнога колеру.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
Па распаўсюджанасьці ў зямной кары займае 22-е месца. Зь мінэралаў найбольшае значэньне мае храміт FeO·Cr2O3. Радовішчы ў ПАР, Індыі, Расеі, Казахстане, Турцыі, ЗША, Альбаніі, Фінляндыі, Іране, Мадагаскары, Паўднёвай Радэзыі, Трансвааль, Кубе, Бразыліі, Японіі, Пакістане, Філіпінах.
Прымяненьне
Асноўны спажывец — мэталюргія (дабаўкі ў сталь). Электралітычнае пакрыцьцё хромам жалезных вырабаў (храміраваньне) надае ім каразыйную стойкасьць. Хромавыя сплавы прымяняюцца ў машына- і прыборабудаваньні.
У тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасьці выкарыстоўваецца як фарбавальнік і як складовая частка дубільных раствораў.
Аксыд хрому прымяняецца пры вырошчваньні штучных рубінаў (лазэрная тэхніка, прыборабудаваньне, ювэлірная справа).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Хром — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Chromium»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads