Маніпуляваньне
тып грамадзкага ўплыву From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маніпулява́ньне (па-лацінску: manipulus — «жменя») — грамадзкі ўплыў праз падступства, падман або злоўжываньне дзеля зьмены ўспрыманьня або паводзінаў іншых.

Remove ads
Перадумовы
Ажыцьцяўленьне прадугледжвае:
- утойваньне нападніцкіх намераў і паводзінаў;
 - веданьне ўразьлівасьці ахвяры;
 - адсутнасьць ваганьняў пры шкодніцтве супраць ахвяры.
 
Спосабы
Вылучаюць наступны шэраг спосабаў:
- хлусьня: падступны падман;
 - замоўчваньне: утойваньне істотнай часткі праўды;
 - адмаўленьне: непрызнаньне няправільнасьці дзеяньня;
 - апраўданьне: выкрутлівае тлумачэньне неналежных паводзінаў;
 - прымяншэньне: адмаўленьне шкоднасьці паводзінаў;
 - няўвага: адмова чуць аб рэчах, што адцягваюць ад распарадку;
 - адцягненьне ўвагі: накіраваньне размовы на іншы прадмет бяз простага адказу на простае пытаньне;
 - адгаворка: няўцямны, расплывісты адказ;
 - утоенае запалохваньне: ускосная пагроза;
 - перакульваньне віны: схіленьне да сумневу, трывогі й пакоры выказваньнем аб нядбайнасьці ахвяры;
 - пасаромленьне: насьмешка і абраза дзеля павелічэньня страху, сумневу і пачуцьця нявартасьці;
 - удаваньне ахвяры: выклік спагады дзеля атрыманьня супрацы;
 - ачарненьне ахвяры: змушэньне ахвяры да абароны пры ўтойваньні нападніцкага намеру;
 - удаваньне слугі: утойваньне карысьлівасьці пад выглядам службы;
 - спакушэньне: абаяньне, пахвала і лісьлівасьць дзеля атрыманьня даверу і адданасьці;
 - вінавачаньне іншых: прыхаванае прыпісваньне віны;
 - удаваньне нявіннасьці: выклік сумневу ў меркаваньні ахвяры цьверджаньнем аб ненаўмыснасьці шкоды;
 - удаваньне замяшаньня: гульня ў няведаньне;
 - узрушвальны гнеў: падпарадкаваньне лютасьцю.
 
Remove ads
Уразьлівасьці
У ахвярах выкарыстоўваюць наступныя ўразьлівасьці:
- прастадушнасьць: непрызнаньне за людзьмі хітрасьці й бязьлітаснасьці;
 - сумленнасьць: жаданьне пабачыць староньні абвінавачвальны погляд;
 - няпэўнасьць: нястача самапэўнасьці, што вядзе да пераходу ў абарону;
 - чуласьць: вера ў наяўнасьць зразумелай прычыны шкадлівасьці;
 - пакора: залежнасьць ад староньняга меркаваньня[1].
 
Падахвочваньні
Пры ажыцьцяўленьні кіруюцца наступнымі падахвочваньнямі:
- дасягненьне мэты і выгады незалежна ад шкоды іншым;
 - неабходнасьць пачуцьця перавагі ў дачыненьнях зь іншымі;
 - жаданьне адчуць сябе кіраўніком;
 - дасягненьне пачуцьця ўлады над іншымі дзеля павышэньня самаацэнкі[2].
 
Ступені
Вылучаюць тры ступені зьдзяйсьненьня:
- ацэнка. Вымярэньне карыснасьці асобы, як крыніцы грошай, улады, любошчаў або ўплыву. Вызначэньне слабасьцяў ахвяры.
 - ажыцьцяўленьне. Стварэньне хлусьлівага вобраза, што адпавядае патрэбам і чаканьням ахвяры, дзеля заваёвы яе даверу. Праверка нутраных сілаў і прыватных патрэбаў. Пабудова асабістых дачыненьняў з ахвярай.
 - пакіданьне. Вызначэньне далейшай бескарыснасьці ахвяры. Пераход да наступнай ахвяры[3].
 
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
