Мараўскае маркграфства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мараўскае маркграфства
Remove ads

Мара́ўскае маркгра́фства або Мараўская ма́рка (па-чэску: Markrabství moravské, па-нямецку: Markgrafschaft Mähren) — дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі сучаснай Маравіі ў 1182—1918 роках. У розны час была дэ-факта незалежнай дзяржавай, у складзе княства Багемія, пазьней у каралеўстве Багемія.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Маркграфства паўстала з аб’яднаньня трох мараўскіх удзелаў (Брненскае, Зноемскае, Оламаўцкае княствы[1]) з волі імпэратара Фрыдрыха I Барбаросы ў 1182 року. Першым маркграфам стаў Конрад III Ота Зноемскі, будучы чэскі князь Конрад II Ота. Па ягоным узыходзе на праскі сталец пасада маркграфа пэўны час была вакантнай, пакуль у 1197 яе не заняў Уладыслаў Індржых, які саступіў свайму брату Пжэмысьлю Отакару I вярхоўную ўладу ў Празе. Пасьля зьнікненьня дынастыі Пржэмысьлідаў Маравіяй разам з Багеміяй кіравалі прадстаўнікі роду Люксэмбургаў. У часы гусіцкіх войнаў мараўская шляхта захоўвала адданасьць імпэратару Жыгімонту[2].

У 1469 року Маравію акупавалі войскі вугорскага караля Мацея Корвіна, які заручыўся падтрымкай каталіцкай шляхты супраць Іржы з Падэбрадаў і самаабвясьціўся ў Оламаўцы антыкаралём Багеміі. У 1479 у Оламаўцы было заключанае замірэньне з Уладыславам II, паводле якога Корвін, хоць і пазбаўляўся манаршага тытулу, аднак заставаўся фактычным валадаром мараўскіх земляў[3].

Пасьля гібелі караля Людовіка II у бітве пад Мохачам 1526 року маркграфства разам зь землямі багемскай кароны адышло ў склад Габсбурскай манархіі. З 1611 пасаду маркграфа аўтаматычна займаў кароль Чэхіі. З пачатку XIX стагодзьдзя Маравія была каронным краем Аўстрыйскай імпэрыі, а з 1867 — цысьлейтанскай Аўстрыі[4].

У 1918 року па Першай сусьветнай вайне была ўтвораная незалежная Чэхаславаччына.

Remove ads

Геаграфія

Мараўская марка ляжала на ўсход ад Багеміі і мела ўдвая меншую за яе плошчу. На поўначы па Судэцкіх гарах усутыч да Мараўскай Брамы межавала з княствам Сылезія; на ўсходзе і паўднёвым усходзе па заходніх Карпатах — з сучаснай Славаччынай; на поўдні — з Аўстрыяй па рацэ Дые.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Thumb
Мапа Мараўскага маркграфства 1645 року

У сярэдзіне XIV стагодзьдзя сьвяты рымскі імпэратар, кароль Багеміі і маркграф Маравіі Карл IV утварыў падзел на краі:

  1. Брненскі
  2. Іглаўскі
  3. Зноемскі
  4. Оламаўцкі
  5. Пржэраўскі
  6. Градзішцкі

У 1714 року краі, якія фактычна існавалі, былі зацьверджаныя адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Карла VI.

У 1850—1855 замест іх існавалі два краі (Брненскі і Оламаўцкі) з падзелам на 25 раённых гетманстваў. У 1855—1868 ізноў існавалі 6 краёў і 76 раёнаў. Пазьней краі былі скасаваныя, і Маравія дзялілася толькі на гетманствы.

Глядзіце таксама

  • Сьпіс валадароў Маравіі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads