Маргарыта Ляўчук

беларуская опэрная сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Маргарыта Ляўчук
Remove ads

Маргары́та Алякса́ндраўна Ляўчу́к (нар. 16 красавіка 1990, вёска Страдзеч, Берасьцейскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыла Берасьцейскую музычную школу №1, Берасьцейскі музычны коледж імя Рыгора Шырмы па спэцыяльнасьці «Хоравае дырыгенства», у 2016 року — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.

З 2012 року зьяўлялася салісткай Музычнага дому «Клясыка». У 2016—2020 роках — салістка Вялікага тэатру Беларусі[2].

Выступае ў спэктаклях і канцэртах у Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Францыі[3]. Як запрошаная артыстка выступае на сцэнах вядучых эўрапейскіх опэрных тэатраў[4].

У 2020 року брала ўдзел у перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Адказная ў пытаньнях захаваньня культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі і ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве[5]. Увосені 2020 року зьехала ў Летуву ў сувязі зь перасьледам[6].

У чэрвені 2024 году стала вядома, што Берасьцейскі абласны суд завочна прысудзіў Ляўчук некалькі гадоў пазбаўленьня волі[7].

Remove ads

Опэрныя партыі

  • «Вясельле Фігара» Вольфганга Амадэя МоцартаБарбарына
  • «Чароўная флейта» Вольфганга Амадэя Моцарта — Царыца ночы
  • «Рыгалета» Джузэпэ ВэрдзіДжыльда
  • «Травіята» Джузэпэ Вэрдзі — Віялета
  • «Рамэа і Джульета» Шарля ГуноДжульета
  • «Капулеці і Мантэкі» Вінчэнца БэлініДжульета
  • «Кандыд» Леанарда БэрнстайнаКунігунда
  • «Verbum Nobile» Станіслава МанюшкіЗося
  • «Казкі Гофмана» Жака АфэнбахаАлімпія
  • «Багема» Джакама ПучыніМюзэта
Remove ads

Узнагароды

Фіналістка і ляўрэатка 14 міжнародных вакальных конкурсаў у Беларусі, Гішпаніі, Грузіі, ЗША, Італіі, Летуве, Нямеччыне, Расеі, Эстоніі[5].

Фіналістка праекту тэлеканалу «Россия К» «Вялікая опэра» (2017)[8][9].

27 лістапада 2023 году уганараваная Мэдалём Ордэну Пагоні з боку Рады БНР[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads