Сапрана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сапрана (іт. soprano ад sopra — над, звыш) — найвышэйшы жаночы пеўчы голас[1]. Звычайна яго гучаньне пачынаецца ад до першай актавы й сягае да фа або ля трэцяй актавы.

Асноўныя вакальныя дыяпазоны
Сапрана
Мэцца-сапрана
Кантральта
Тэнар
Барытон
Бас

Таксама тэрмін сапрана часам ужываюць у дачыненьні да мужчынскага сьпеву — контртэнара, у найвышэйшым сваім выяўленьні.

Клясыфікацыя

  • Драматычнае сапрана (сі малой актавы — да ІІІ актавы) — мае моцнасьць, глыбіню й прыдатнасьць для роляў, дзе патрэбна ўнутраная напружанасьць.
  • Лірычна-драматычнае сапрана (сі малой актавы — да ІІІ актавы) — спалучае здольнасьць да выкананьня драматычных і лірычных партыяў.
  • Лірычнае сапрана (до І актавы — до ІІІ актавы) — мяккасьць тэмбру, выразнасьць у кантылене.
  • Лірычна-каларатурнае сапрана (до І актавы — мі-фа ІІІ актавы) — празрыстасьць тэмбру, здольнасьць выконваць лірычныя й лірычна-каларатурныя партыі; ноты галаўнога гучаньня.
  • Каларатурнае сапрана (до І актавы — фа-соль ІІІ актавы й вышэй) — мэталічная афарбоўка тэмбру, ноты галаўнога гучаньня; каларатурнае сапрана больш рухомае, за лірычна-каларатурнае.

У іншых краінах існуе больш «драбнейшы» падзел. А менавіта, каларатурнае сапрана падзяляюць на 2 гатункі — драматычнае ды лірычнае. Напрыклад, партыю Царыцы Ночы ў опэры В. А. Моцарта «Чароўная флейта» часьцей аддаюць выканаўцы з драматычнай насычанасьцю ў голасе, тады як Цэрбінету ў «Арыядне на Наксосе» Рыхарда Штрауса традыцыйна выконваюць лёгкія, лірычныя «каларатуры».

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads