Мардоўскія мовы
моўная сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мардоўскія мовы — група роднасных моваў у складзе фіна-волскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і. У сваім складзе зьмяшчае дзьве мовы — макшанскую ды эрзянскую[1]. Разам з гэтым, адной з мардоўскіх моваў альбо блізкай да іх мовай магла быць вымерлая мяшчэрская мова.
Раней лічыліся адзінай мовай і пазначаліся праз гэта тэрмінам мардоўскія мовы[2][a]. У цяперашнія часы мовы разглядаюцца як асобныя мовы, што ўтвараюць дробную моўную сям’ю. З прычыны адрозьненьняў у фаналёгіі, лексыцы ды граматыцы, эрзянская ды макшанская мова не зьяўляюцца ўзаемназразумелымі, таму для міжнацыянальнае камунікацыі між носьбітамі дзьвюх моваў выкарыстоўваецца расейская мова[3].
Разам з гэтым абедзьве мовы маюць асобныя ўласныя літаратурныя стандарты. Літаратурны стандарт эрзянскае мовы быў створаны ў 1922 годзе, макшанскай — у 1923[4].
Remove ads
Фаналёгія
Фаналягічныя адрозьненьні паміж абедзьвюма мовамі ўлучаюць у сябе[2]:
- У макшанскай мове захоўваецца адрозьненьне паміж гукамі /ɛ/, /e/, у той час як у эрзянскай мове яны зьліліся ў /e/.
- У эрзянскай мове ў ненаціскных складох, як і ў шматлікіх іншых уральскіх мовах, рэалізаваная гармонія галосных шляхам выкарыстоўваньня [e] ў словах, што стаяць перад галоснай, і [o] ў словах, што стаяць за галоснаю. У макшанскай мове на гэтым месцы прысутнічае толькі [ə].
- Эрзянскаму постальвэалярнаму афрыкатыўнаму /tʃ/ на пачатку слова адпавядае макшанскае фрыкатыўнае /ʃ/.
- Поруч з глухімі зычнымі, плыўныя зычныя /r/, /rʲ/, /l/, /lʲ/ і паўгалосная зычная /j/ у макшанскай мове ператвараюцца ў [r̥], [r̥ʲ], [l̥], [l̥ʲ], [ȷ̊].
Remove ads
Заўвагі
- Зрэшты, і за сёньняшнім часам у простым ужытку нярэдка можна спаткаць тэрмін «мардоўская/мардвінская мова». Пры гэтым пад тэрмінам няправільна могуць разумець гіпатэтычную адзіную мову, гл. Макшанская мова#Колькасьць носьбітаў.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads