Марк Шнэйдэрман

беларускі дырыгент, кампазытар, музычны пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марк Эмануі́лавіч Шнейдэрма́н (16 сакавіка 1898, Жытомір, Валынская губэрня — 15 чэрвеня 1981, Менск, Беларуская ССР) — беларускі дырыгент, кампазытар, музычны пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1940).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1930 року скончыў Ленінградзкую кансэрваторыю, кляс Мікалая Малько(ru), Аляксандра Гаўка(ru). З 1935 (зь перапынкамі) дырыгент Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі. У 1947—1957 роках мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент сымфанічнага аркестру Беларускай філярмоніі. Адначасова ў 1936—1971 роках (зь перапынкамі) выкладаў у Беларускай кансэрваторыі (з 1939 дацэнт).

Творчасьць

На беларускай сцэне пад ягоным музычным кіраўніцтвам пастаўленыя опэра «Міхась Падгорны» Яўген Цікоцкага, балет «Салавей» Міхаіла Крошнера (абодва 1939) і інш. Аўтар музыкі для сымфанічнага аркестру, у тым ліку увэртуры (1939), п’есаў для фартэпіяна з аркестрам (1953), для аркестру беларускіх народных інструмэнтаў (1939), песьняў, балядаў, рамансаў, музыкі для дзяцей, апрацовак беларускіх народных песьняў ды інш.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads