Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
вну ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія му́зыкі (БДАМ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў лістападзе 1932 году на аснове Беларускага музычнага тэхнікуму (існаваў з 1924 г.) і Беларускай студыі опэры і балету. Першы выпуск адбыўся ў 1937 годзе. У 1958 г. для патрэбаў ВНУ ўзьвялі будынак (вул. Інтэрнацыянальная, д. 30) паводле праекту архітэктара Рамана Гегарта. З 1963 г. ёсьць асьпірантура. З 1970 г. — асыстэнтура-стажыроўка. У 1947 г. пры акадэміі стварылі музычную школу, якую ў 1992 г. ператварылі ў ліцэй[3], а ў 1997 г. — у гімназію-каледж.
Remove ads
Факультэты
Акадэмія ладзіць дзённае навучаньне на ступеню бакаляўра цягам 4 гадоў. Магістратура займае год. Асьпірантура і дактарантура — па 3 гады[2]. На 2015 г. акадэмія мела 5 факультэтаў, у тым ліку павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, 22 катэдры і Магілёўскі філіял (вул. Крыленкі, д. 12; з 1990 г.)[3].
- Аркестравы. Мае 4 катэдры: 1) драўляных духавых інструмэнтаў, 2) камэрнага ансамблю, 3) медных духавых і ўдарных інструмэнтаў, 4) струнных смычковых інструмэнтаў. Выпускае музыкаў і дырыгентаў аркестраў.
 - Вакальна-харавы. Мае 3 катэдры: 1) опэрнай падрыхтоўкі і харэаграфіі, 2) сьпеваў, 3) харавога дырыгаваньня. Рыхтуе артыстаў балету, балетмайстраў, сьпевакоў, харавых дырыгентаў і харэографаў.
 - Народных інструмэнтаў. Мае 2 катэдры: 1) баяна і акардэона, 2) струнных народных шчыпкова-ўдарных інструмэнтаў. Рыхтуе дырыгентаў і музыкаў.
 - Фартэпіянны і кампазытарска-музыказнаўчы. Мае 7 катэдраў: 1) беларускай музыкі, 2) гісторыі музыкі, 3) кампазыцыі, 4) канцэртмайстарскага майстэрства, 5) спэцыяльнага фартэпіяна, 6) тэорыі музыкі, 7) фартэпіяна. Рыхтуе кампазытараў, канцэртмайстраў, музыказнаўцаў і піяністаў.
 - Магілёўскі філіял (да 2011 г. — пэдагагічны факультэт). Мае 2 катэдры: 1) народных інструмэнтаў, 2) харавога дырыгаваньня і інструмэнтальнага выканальніцтва. Вядзе падрыхтоўку акардэаністаў (у тым ліку граньню на баяне), барабаньнікаў, піяністаў, скрыпачоў (у тым ліку граньню на альце і віялянчэлі), флейтыстаў (у тым ліку граньню на габоі, клярнэце, саксафоне, трамбоне і трубе), харавых дырыгентаў, цымбалістаў (у тым ліку граньню на балалайцы і домры).
 
Remove ads
Рэктары
- М. Казакоў (1932—1933)
 - Я. Прыс (1933—1934)
 - К. Багушэвіч (1934—1936)
 - О. Гантман[4] (1937—1938)
 - Міхаіл Бэргэр (1938—1941)
 - Мікалай Аладаў (1944—1948)
 - Анатоль Багатыроў (1948—1962)
 - Уладзімер Алоўнікаў (1962—1982)
 - Ігар Лучанок (1982—1985)
 - Міхаіл Казінец[3] (1985—2005)
 - Аляксандар Рашчупкін (2005—2010)
 - Кацярына Дулава (з 2010 г.)
 
Выпускнікі
- Леў Абеліёвіч (1912—1985; вып. 1941) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1963)
 - Восіп Абраміс (1918—1984; вып. 1941) — дырыгент, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1964)
 - Андрэй Бандарэнка (нар. 1955; вып. 1981) — кампазытар, аўтар опэры «Князь Наваградзкі» (1992)
 - Зінові Бабій (1935—1984; вып. 1981) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (1964)
 - Генрых Вагнэр (1922—2000; вып. 1948) — кампазытар і піяніст, народны артыст Беларусі (1988)
 - Мікалай Ворвулеў (1917—1967; вып. 1954) — опэрны сьпявак, народны артыст СССР (1956)
 - Галіна Гарэлава (нар. 1951; вып. 1977) — кампазытарка, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі
 - Леў Гарэлік (1929—1996; вып. 1952) — скрыпач, народны артыст Беларусі (1980)
 - Яўген Глебаў (1929—2000; вып. 1956) — дырыгент і кампазытар, народны артыст СССР (1984)
 - Валер Глушакоў (нар. 1926; вып. 1956) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (1964)
 - Міхаіл Дрынеўскі (1942—2020; вып. 1968) — харавы дырыгент, народны артыст Беларусі (1987)
 - Міхаіл Зюванаў (1906—1977; вып. 1951) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (1954)
 - Сяргей Картэс (1935—2016; вып. 1962) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1980)
 - Зьміцер Лукас (1911—1979; вып. 1941) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1955)
 - Андрэй Мдывані (1937—2021; вып. 1969) — дырыгент і кампазытар, народны артыст Беларусі (2013)
 - Пётар Падкавыраў (1910—1977; вып. 1937) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1957)
 - Ядзьвіга Паплаўская (нар. 1949; вып. 1972) — сьпявачка гурта «Верасы», заслужаная артыстка Беларусі (1991)
 - Натальля Руднева (нар. 1951; вып. 1981) — дырыгент і кампазытар, народная артыстка Беларусі (1999)
 - Юры Семяняка (1925—1990; вып. 1957) — кампазытар, народны артыст Беларусі (1974)
 - Зьміцер Смольскі (нар. 1937; вып. 1960) — кампазытар, народны артыст Беларусі (1987)
 - Сяргей Франкоўскі (нар. 1962; вып. 1995) — опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі (2009)
 - Людміла Шлег (нар. 1948; вып. 1972) — кампазытарка, аўтарка опэры «Калядкі» (1975)
 - Ірына Шыкунова[3] (1940—2020; вып. 1964) — опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі (1980)
 - Віталь Карпанаў (нар. 1982) — саліст гурта «Дразды» і аўтар песьні «Хата бацькоў» (2021)
 
Remove ads
Выкладнікі
- Ігар Алоўнікаў (нар. 1954) — арганіст і піяніст, народны артыст Беларусі
 - Яўген Віцінг (1884—1959) — опэрны сьпявак, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1955)
 - Язэп Жыновіч (1907—1974) — дырыгент, кампазытар і цымбаліст, народны артыст СССР (1968)
 - Васіль Залатароў (1872—1964) — кампазытар, народны артыст Беларусі (1949)
 - Ганна Зелянкова (1923—2010) — харавая дырыгентка, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі (1995)
 - Леанід Іваноў (1940—2009) — дырыгент, народны артыст Беларусі (2008)[5]
 - Тамара Ніжнікава (1925—2018) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР (1964)
 - Віктар Роўда (1921—2007) — харавы дырыгент, народны артыст СССР (1990)
 - Віктар Скорабагатаў (нар. 1951) — опэрны сьпявак, заслужаны артыст Беларусі (1982)
 - Уладзімер Солтан[3] (1953—1997) — кампазытар, аўтар опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1988)
 
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads