Марсэлу Віейра
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марсэлу Віейра да Сылва Жуніёр (па-партугальску: Marcelo Vieira da Silva Júnior; нар. 12 траўня 1988 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Марсэлу пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клюбу «Флумінэнсі», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.
Марсэлу ўвайшоў у склад мадрыдзкага «Рэалу» падчас студзеньскага трансфэрнага вакна ў 2007 годзе. Па прыбыцьці прэзыдэнт каралеўскага клюбу Рамон Кальдэрон сказаў, што малады гулец вельмі важны для клюбу. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Рабэрту Карласа на левым флянзе абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сьметанковыя» трывалі паразу зь лікам 0:2[2]. 14 красавіка 2007 году трэнэр мадрыдцаў Фабіё Капэльлё ўпершыню выпусьціў гульца ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінгу», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паразу зь лікам 1:2.
У сэзоне 2007—2008 гадоў Марсэлу правёў амаль усе матчы клюбу пад кіраўніцтвам Бэрнда Шустэра. Ягоныя здольнасьці, хуткасьць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным гульцом для «Рэалу». Аднак ужо 2009 год стаў для гульца няўдалым, бо новы трэнэр клюбу Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргентынцу Габрыелю Гайнцэ. Пасьля сыходу трэнэра, Марсэлу зноўку пачаў выходзіць у пачатковым складзе. Аўтар аднаго з галоў у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014 году[3].
Міжнародная
Марсэлу забіў гол у сваім дэбютным матчы супраць зборнай Ўэйлзу, матч скончыўся перамогай зборнай Бразыліі зь лікам 2:0. У 2012 годзе трапіў у сымбалічную зборную сьвету[4]
Remove ads
Дасягненьні
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007, 2008, 2012, 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008, 2012, 2017, 2020, 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014, 2016, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
«Флумінэнсі»:
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2023
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2023
Бразылія:
- Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў: 2008
- Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў: 2012
- Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2013
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads