Флумінэнсі Рыю-дэ-Жанэйру
бразыльскі футбольны клюб з Рыю-дэ-Жанэйру From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Флумінэ́нсі» (па-партугальску: Fluminense Football Club) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру, заснаваны ў 1902 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Бразыліі (1970, 1984, 2010, 2012), 31-разовы чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру. Клюб зьяўляецца адным з чатырох традыцыйных грандаў свайго штату разам з «Фламэнгу», «Батафогу» і «Вашку да Гама» і адным з традыцыйна наймацнейшых футбольных клюбаў Бразыліі, сузаснавальнік Клюбу трынаццаці, арганізацыі самых папулярных і тытулаваных клюбаў Бразыліі. Агульная колькасьць заўзятараў клюбу дасягае 9 млн чалавек.
Remove ads
Гісторыя

Футбольны клюб «Флумінэнсі» быў заснаваны 21 ліпеня 1902 году ў раёне Ларанжэйрас гораду Рыю-дэ-Жанэйру групай маладых футбольных энтузіястаў на чале з Оскарам Коксам, грамадзянінам Ангельшчыны. Фокс нарадзіўся ў Бразыліі і пазнаёміўся з футболам падчас навучаньня ў Эўропе. Кокс пасьля быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу[2]. Такім чынам, гэта быў першы футбольны клюб, заснаваны ў горадзе, а самым папулярным відам спорту ў той час было акадэмічнае веславаньне[3].
Першы афіцыйны матч быў згуляны супраць цяпер ня існага футбольнага клюбу «Рыю». «Флумінэнсі» перамог зь лікам 8:0[4]. Першы тытул быў здабыты ў 1906 годзе, калі «Флумінэнсі» выйграў чэмпіянат штату Рыю-дэ-Жанэйру[4]. У 1911 годзе рознагалосьсі паміж гульцамі «Флумінэнсі» прывялі да стварэньня асобнага клюбу «Фламэнгу»[4]. Дэрбі паміж гэтымі камандамі вядомае як Фла-Флу і лічыцца адным з найбуйнейшых у гісторыі бразыльскага футболу[5]. Да 1922 году ў «Флумінэнсі» налічвалася ўжо 4 тысячы сябраў, а стадыён на 25 тысяч чалавек уражваў нават клюбы з Эўропы[6].

Чэмпіянат сьвету 1950 году ўмацаваў футбол у краіне, у выніку чаго найбуйнейшыя каманды краіны, якія звычайна бралі ўдзел толькі ў мясцовых турнірах, пачалі спаборнічаць з камандамі зь іншых дзяржаваў. Дзеля правядзеньня такіх спаборніцтваў была пабудаваная Маракана, якая стала найбуйнейшым стадыёнам у сьвеце на той час. Гэты стадыён стаў хатнім для «Флумінэнсі»[7]. У 1951 годзе каманда стала чэмпіёнам Лігі Карыёкі, што азначала кваліфікацыю каманды на Кубак Рыю 1952 году. У тым складзе былі выбітныя гульцы, якія прадстаўлялі бразыльскую зборную, як то Карлус Кастыльлю, Піндару, Піньейру, Дыдзі, Арланду Пінгу дэ Ору і Тэле Сантана. З 1960-х гадоў у Бразыліі пачалі ладзіцца першыя нацыянальныя чэмпіянаты, каб краіна магла накіраваць сваіх прадстаўнікоў на Кубак Лібэртадорэс. Першы нацыянальны тытул «Флумінэнсі» здабыў у 1970 годзе.
Футбалісты зноў сталі чэмпіёнамі Бразыліі ў 1984 годзе, згуляўшы ў фінале супраць супернікаў з «Вашку да Гама». Цягам дзесяцігодзьдзя яны таксама здабылі тры тытулы чэмпіёнаў штату запар у 1983, 1984 і 1985 гадах, перамогшы свайго галоўнага суперніка «Фламэнгу» ў фінале першых двух з памянёных гадоў. У канцы 1980-х гадоў быў створаны Кубак Бразыліі, натхнёны кубкавымі турнірамі, якія ладзяцца ў эўрапейскіх краінах. «Флумінэнсі» ўпершыню выйшаў у фінал кубка ў 1992 годзе, але зазнаў паразу ад «Інтэрнасьёналу» ў сэрыі пэнальці ў спрэчным матчы ў Порту-Алегры.
Remove ads
Дасягненьні

- 1970, 1984, 2010, 2012
- Кубак Бразыліі: 1
- 2007
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 33
- 1906, 19071, 1908, 1909, 1911, 1917, 1918, 1919, 1924, 1936,
- 1937, 1938, 1940, 1941, 1946, 1951, 1959, 1964, 1969, 1971,
- 1973, 1975, 1976, 1980, 1983, 1984, 1985, 1995, 2002, 2005,
- 2012, 2022, 2023
- Кубак Рыю: 1
- 1952
- Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 2
- 1957, 1960
- Уладальнікі Кубку Лібэртадорэс: 1
- 2023
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads