Марсэлё Дыяс
чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марсэ́лё Альфо́нса Ды́яс Ро́хас (па-гішпанску: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар. 30 сьнежня 1986 году, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Унівэрсыдад Дэ Чылі» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Remove ads
Кар’ера
У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клюбу «Ўнівэрсыдад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучаньне ў клюбнай акадэміі.
Пасьля першага сэзону, у Апэртуры 2008 году, Дыяс стаў гульцом стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Уачыпата», але клюб трываў паразу зь лікам 2:3[4]. Пасьля звальненьня трэнэра Артура Саля, Дыяс пачаў гуляць на левым флянзе паўабароны, у адрозьненьне ад бачаньня былога трэнэра, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасьці атакуючага паўабаронцы.
Частку 2010 году Марсэлё правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клюбе «Дэпортэс», пасьля чаго вярнуўся ва «Ўнівэрсыдад дэ Чылі». Да складу клюбу «Базэль» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 году. У лютым 2015 году перайшоў у склад клюбу «Гамбург».
Remove ads
Дасягненьні
«Унівэрсыдад дэ Чылі»:
- Чэмпіён Чылі: 2009(а), 2011(а), 2011(к), 2012(а)
- Пераможца Копы Судамэрыкана: 2011
«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2013, 2014
«Расінг»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2019
- Уладальнік Супэркубка Аргентыны: 2019
«Лібэртад»:
- Чэмпіён Парагваю: 2022(а)
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads