Лібэртад Асунсьён
парагвайскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Лібэрта́д» (па-гішпанску: Libertad) — парагвайскі футбольны клюб з гораду Асунсьён. Быў зафундаваны 30 ліпеня 1905 году[1]. Ёсьць аднім з самых пасьпяховых клюбаў краіны, аднак, «Алімпія» і «Сэра Партэньнё» лічацца больш пасьпяховымі.
Remove ads
Гісторыя
Клюб быў заснаваны 30 ліпеня 1905 году групай маладых людзей і студэнтаў. Першым прэзыдэнтам «Лібэртаду» стаў Хуан Мануэль Соса, які і абраў назву клюбу[2]. З моманту перамогі ў сваім першым чэмпіянаце ў 1910 годзе «Лібэртад» заўсёды быў у цені двух буйных клюбаў Парагваю, як то «Алімпіі» і «Сэра Партэньнё», якія разам выйгралі большасьць нацыянальных чэмпіянатаў Парагваю. Не зважаючы на гэта, «Лібэртад» таксама ўважаецца адным з моцных клюбаў краіны.

У 1952 годзе «Лібэртад» узяў удзел у Кубку Рыю-дэ-Жанэйру, дзе згуляў тры матчы. У першым матчы супраць венскай «Аўстрыі» супернік перамог зь лікам 4:2. У наступным матчы супраць «Карынтыянсу» бразыльцы перамаглі зь лікам 6:1. У сваёй апошняй гульні супраць нямецкага клюбу «Заарбрукен» парагвайскі клюб здабыў адзіную перамогу зь лікам 4:1.
Упершыню клюб браў удзел у роызыгрышы Кубка Лібэртадорэс у 1968 годзе, дзе заняў апошняе месца з адной перамогай, адной нічыёй і 4 паразамі ў групе, у якой таксама былі «Пэньяроль», «Насьяналь» і «Гуарані». У Кубку Лібэртадорэс 1977 году «Лібэртад» дакрочыў да паўфіналу. Яны пачалі сваю кампанію зь першага месца ў групе. Гэта дало ім мажлівасьць адразу кваліфікавацца ў паўфінал, дзе ім трэба было згуляць два матчы супраць «Бока Хуніёрс» і «Дэпартыва» з Калі. Пераможца групы, якім стаў «Бока Хуніёрс», выйшаў у фінал, а «Лібэртад» быў апошнім у паўфінальнай групе з адной перамогай, адной нічыёй і двума паразамі.
У 1998 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі вылецеў з найвышэйшага дывізіёну. У турніры Апэртуры клюб спыніўся на апошнім радку, а Кляўсура скончылася для каманды перадапошнім месцам. Клюб два гады спаборнічаў у другім дывізіёне, перш чым вярнуцца ў эліту ў 2001 годзе[3]. Па вяртаньні «Лібэртад» дасягнуў вялікага посьпеху, пра што сьведчаць перамогі ў чэмпіянаце ў 2002 і 2003 гадах. У 2006 годзе парагвайцы другі раз у гісторыі прабіліся ў паўфінал Кубка Лібэртадорэс, заняўшы першы радок у групе і выгуляўшы моцных «Карынтыянс» і «Рывэр Плэйт», а потым каманда выбыла з турніру, саступіўшы «Інтэрнасьёналу».
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Парагваю: 25
- 1910, 1917, 1920, 1930, 1943, 1945, 1955, 1976, 2002, 2003,
- 2006, 2007, 2008(а), 2008(к), 2010(к), 2012(к), 2014(а), 2014(к), 2016(а), 2017(а),
- 2021(а), 2022(а), 2023(а), 2023(к), 2024(а)
- Уладальнік Кубка Парагваю: 3
- 2019, 2023, 2024
- Уладальнік Супэркубка Парагваю: 2
- 2023, 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads