Базэль (футбольны клюб)

швайцарскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Базэль (футбольны клюб)
Remove ads

«Ба́зэль» (па-нямецку: Footballclub Basel 1893) ― швайцарскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клюбаў краіны.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Клюбны постэр 1910 году.

«Базэль» зьяўляўся лідэрам швайцарскага футболу з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, за гэты час клюб атрымаў 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідэрам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швайцарыі Карл Одэрмат, зь якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сэзоне 1973—1974 гадоў «Базэлю» атрымалася дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швайцарцы саступілі шатляндзкаму «Сэлтыку» зь лікам 5:6 па выніках двух матчаў.

З пачатку 1980-х клюб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не былі здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клюб нават ніводнага разу не атрымліваў мэдалі), ані кубак краіны, некалькі сэзонаў запар «Базэль» гуляў у другім швайцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадох, калі ў 2002 годзе клюб зрабіў «залаты дубль», пасьля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ у 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадох «чырвона-сінія» зноўку дамагліся «залатога дублю».

У сэзоне 2005—2006 гадоў «Базэль» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЭФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два францускія клюбы — «Манака» й «Страсбург». У чвэрцьфінале швайцарцы сустрэліся з ангельскім «Мідлзбра». У першым матчы, які праходзіў у Швайцарыі, «Базэль» атрымаў перамогу зь лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлзбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасьцявога голу далей праходзіў «Базэль», але ўжо ў кампэнсаваны расейскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масыма Макаронэ забіў 4-ы мяч у браму «Базэлю» і вывеў ангельцаў у паўфінал. У далейшым «Мідлзбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Сэвільляй».

Remove ads

Дасягненьні

  • Уладальнік Кубка лігі Швайцарыі: 1
    • 1972

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads