Маруга (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маруга — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дзісны. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 36 км на паўднёвы захад ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,97 км². Даўжыня 0,81 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,5 м, сярэдняя складае 1,3 м. Аб’ём вады 0,46 млн м³.

Возера
Маруга
КраінаБеларусь
Плошча0,97 км²
Плошча вадазбору11,5 км²
Максымальная глыбіня2,5 м
Сярэдняя глыбіня1,3 м
Найбольшая даўжыня0,81 км
Найбольшая шырыня0,71 км
Вышыня над узроўнем мора137,8
Аб’ём вады0,46 млн. м³
Каардынаты55°24′38.86″ пн. ш. 26°37′30.21″ у. д.
Маруга на мапе Беларусі
Thumb
Маруга
Маруга

На поўдзень ад возера стаіць мястэчка Відзы.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглай формы. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, ва ўсходняй частцы да 10 м. Берагі сплавінныя, на паўночным усходзе пясковыя. Мелкаводзьдзе шырокае. Дно высьцілаецца сапрапэлем, ва ўсходняй і паўночнай частках да глыбіні 1 м трапляюцца пясковыя адклады. Цалкам зарастае, пераважна падводнай расьліннасьцю. У возера ўпадаюць 2 ручаі (у тым ліку зь Відзаўскага возера) і выцякае рака Маруга.

Remove ads

Флёра і фаўна

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, шчупак, плотка ды іншыя рыбы[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads