Марцыял
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марк Валерый Марцыял (па-лацінску: Marcus Valerius Martialis; каля 40 — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццацьцю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Гішпаніі. Каля 64 году перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флявіяў дасягнуў значнага посьпеху як паэт. Яго першаю ўдачаю была «Кніга відовішчаў», прысьвечаная адкрыцьцю Калізэю ў 80 годзе. За ўдалаю кнігаю зьявіліся іншыя, у тым ліку дзьве тэматычныя кнігі эпіграм: «Гасьцінцы» і «Падарункі». Вядомасьць прынесьлі 12 кніг зьмешанага зьместу. Амаль палова вершаў — сатырычныя эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысьвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, мэдытатыўныя.
Сваімі літаратурнымі талентамі заслужыў прыхільнасьць імпэратараў Тытуса і Дамітыяна, атрымаў званьне вершніка. Пад канец жыцьця, у 98 годзе, вярнуўся ў Гішпанію, дзе і памёр у падораным яму маёнтку паблізу роднага Більбіліса.
Высьмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафэсій, паказваў маральнае падзеньне знаці ў Рымскай імпэрыі. Яго эпіграмы адметныя жыцьцёвай дакладнасьцю, сьцісласьцю і яскравасьцю апісаньняў, дасьціпнасьцю і тонкім гумарам паўплывалі і на паэтаў Новага часу.
Аматар смачна паесьці, Марцыял служыць сёньня, між іншым, карыснаю крыніцаю зьвестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, «Xenia», цалкам прысьвечаная разнастайнай ежы і пітву.
Remove ads
Тэксты і пераклады
Лацінскія тэксты Марцыяла
- У фармаце HTML паводле выданьня XX ст.
- Паводле выданьня Hereus-Borovskij на вэб-сайце fh-augsburg Архіўная копія ад 2012-11-28 г.
- Паводле выданьня Lindsay на вэб-сайце thelatinlibrary Архіўная копія ад 2012-11-28 г. (Он-лайн бібліятэка лацінскіх аўтараў)
- У фармаце алічбаваных кніг паводле выданьняў XV—XIX ст. MDZ — Мюнхенскі цэнтр алічбоўкі Архіўная копія ад 2012-11-28 г. сярод сваіх матэрыялаў, выкладзеных для бесплатнага доступу, даў поўныя факсымільныя копіі эўрапейскіх друкаваных выданьняў Марцыяла, у т.л. дзьве інкунабулы і Cornucopiae кардынала Пэрота (1506).
- Выданьне Фрыдлендэра (Ляйпцыг, 1886) Архіўная копія ад 2012-11-28 г. — «адно зь лепшых», на думку Дэратані (1936)
- Дванаццаць старадрукаў Марцыяла (XV—XVI ст.) Архіўная копія ад 2012-11-28 г..
- Старонкі аднаго з рукапісных выданьняў Эпіграм Марцыяла (1465) Архіўная копія ад 2012-11-28 г. — тры старонкі выбарачна. Крыніца: Збор рукапісаў Бібліятэкі імя Лейбніца Архіўная копія ад 2012-11-28 г., Ніжняя Саксонія.
- Аўдыёфайлы. Як маглі гучаць эпіграмы Марцыяла? — «Аднаўленьне лацінскага маўленьня I ст. н. э.» — файлы ў фармаце MP3 — эпіграма I-96 «Шчаслівае жыцьцё» Архіўная копія ад 2012-11-28 г., чытае У. Фостэр (Унівэрсітэт Мізуры) і эпіграма V-20 Архіўная копія ад 2012-11-28 г..
- Лацінскія тэксты Архіўная копія ад 2012-11-28 г.
- У сэрыі «Loeb Classical library» творы выданы ў 3-х тамах (1-е выданьне ў 2-х тамах; 2-е выданьне ў перакладзе Шэклтана Бэйлі: № 94, 95, 480).
- У сэрыі «Collection Budé» творы выданы Архіўная копія ад 2012-11-28 г. у 2-х тамах, 3-х кнігах.
Беларускія пераклады
Асобныя творы пераклалі Васіль Зуёнак, Антон Францішак Брыль і Анатоль Клышка.
- 43 эпіграмы Марцыяла / Пер. А. Клышкі // Полымя № 6, 1980. — С. 188—193.
- Няма куды праўдзівей: выбраныя эпіграмы / Пер. А. Ф. Брыля // ПрайдзіСвет [Электронны рэсурс] — Дата доступу: 18.06.2018
- Марк Валерый Марцыял. Выбраныя эпіграмы / Пер. з лацінскай. — Мн.: Альфа-кніга, 2018. — 116 с. Обл.
- Марк Валеры Марцыял. Выбраныя вершы / Пер. з лацінскай А. Ф. Брыля. — Мн.: Выдавец З. Колас, 2018.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads