Анатоль Клышка

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Клышка
Remove ads

Анато́ль Канстанты́навіч Клы́шка (нар. 16 красавіка 1935, в. Данейкі, цяпер у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці14 красавіка 2021[1]) — беларускі пісьменьнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1949—1952), філялягічны факультэт БДУ (1958), асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

Працаваў карэктарам у наваградзкай гарадзкой газэце «Зьвязда», адказным сакратаром рэдакцыі газэты «Фізкультурнік Беларусі», працаўніком «Літаратуры і мастацтва». З 1958 — інструктар друку ЦК ЛКСМБ, з 1960 — працаўнік рэдакцыі часопісу «Полымя». У 1961—1963 — старшы рэдактар сцэнарнага аддзелу кінастудыі «Беларусьфільм», пасьля літаратурны работнік аддзелу крытыкі, рэдактар аддзелу навукі і мастацтва часопісу «Полымя». З 1971 — кіраўнік лябараторыі навучаньня грамаце, потым аддзелу навучаньня літаратуры Інстытуту пэдагогікі Міністэрства асьветы БССР. У 1981—1983 — намесьнік рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986—1990 — кіраўнік аддзелу крытыкі часопісу «Полымя».

Сябра СП СССР (з 1960).

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў вершам у 1950 у наваградзкай газэце.

Выдаў кнігі «Права на верш» (1967, складанка літаратурна-крытычных артыкулаў), «Буквар» (1969, 23 выданьні), «Пропісы да буквара» (1969, 4 выданьні), «Пропісы для 1 клясы» (1973, 18 выданьняў), дапаможнік для 1 клясы «Верасок» (1978, 3 выданьні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 клясы школ з расейскай моваю навучаньня).

Кніжкі для дзяцей: «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры» (казкі, 1983), «Сьвятло праз стагодзьдзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на ангельскай, нямецкай, францускай мовах, 1990).

Пераклаў на беларускую мову Новы запавет (асобныя разьдзелы апублікаваныя ў часопісе «Спадчына», 1989—1990), Гамэра[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, іншымі мэдалямі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads