Марцін Фэгэрвары

славацкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Марцін Фэгэрвары
Remove ads

Марцін Фэгэрвары (па-славацку: Martin Fehérváry; нар. 6 кастрычніка 1999 году) — славацкі хакеіст, абаронца клюбу «Вашынгтон Кэпіталз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вашынгтон Кэпіталз» пад агульным 46-м нумарам.

Хуткія факты Марцін Фэгэрвары ...
Remove ads

Кар’ера

Хакеіст пачаў займацца хакеем у роднай Браціславе, але хутка пераехаў у Швэцыю, дзе выступаў на юнацкім узроўні[3]. У скандынаўскай краіне дэбютаваў у складзе «Мальмё Рэдгокс» у веку 16 гадоў[4]. Крыху пазьней быў набыты іншым швэдзкім клюбам ГВ71. У 2018 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Вашынгтон Кэпіталз» пад агульным 46-м нумарам[5]. Склаўшы трохгадовы кантракт з амэрыканскім клюбам Фэгэрвары вярнуўся ў ГВ71 на ўмовах арэнды ды канчаткова замацаваўся ў Швэдзкай хакейнай лізе. 24 лістапада закінуў сваю першую шайбу ў швэдзкім першынстве ў найвышэйшай лізе. Зважаўся за аднаго з найлепшых гульцоў каманды[6].

Thumb
Фэгэрвары ў швэдры «Вашынгтон Кэпіталз» па здабыцьці чарговага голу.

Па сканчэньні сэзону 2018—2019 гадоў хакеіст пераехаў праз акіян ды далучыўся «Вашынгтон Кэпіталз»[7]. Пасьля згартаньня трэнавальнага лягеру дэбютаваў у НХЛ 2 кастрычніка 2019 году ў матчы супраць «Сэнт-Луіс Блюз»[8]. Запачаткаваўшы выступы ў лізе да свайго 20-годзьдзя, Фэгэрвары, такім чынам, стаўся 10-м абаронцам Вашынгтона, які згуляў за клюб у падлеткавым узросьце, і першым пасьля Конара Кэрыка, які зрабіў гэта ў сэзоне 2013—2014 гадоў[9]. Пасьля некалькіх матчаў быў далучаны да фарм-клюбу «Гэршы Бэарз», каб набрацца адпаведнага досьведу. Толькі з сэзону 2021—2022 гадоў замацаваўся ў складзе галоўнай каманды з Вашынгтону, пасьля зыходу Здэны Хары і Брэндэна Дылана[10]. Як абмежавана вольны агент па сэзоне 2022—2023 гадоў, 4 ліпеня 2023 году склаў новую згоду з «Кэпіталз» тэрмінам на тры гады за крыху болей за 8 мільёнаў даляраў[11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads