Сэнт-Луіс Блюз
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэнт-Луіс Блюз (па-ангельску: St. Louis Blues) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Луіс, штат Мізуры, ЗША. Каманда залічаная ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. Клюб быў закладзены ў 1967 годзе як адна з шасьці камандаў пашырэньня лігі 1967 году. Назоў клюбу паўстаў у гонар песьні Ў. К. Гэндзі «Saint Louis Blues». Свае хатнія матчы «блюзмэны» ладзяць на Энтэрпрайз-Сэнтэр арэне, якая здольная зьмясьціць крыху болей за 18 тысяч[2]. «Блюз» мае суперніцтва з «Чыкага Блэкгокс».
Remove ads
Гісторыя
Не зважаючы на тое, што Сэнт-Луіс-Арэна першапачаткова не ўлічвала хакейныя матчы, яна ўсё ж такі адпавядала стандартам НХЛ тае эпохі паводле памераў. На арэне свае хатнія матчы ладзіла каманда «Сэнт-Луіс Флаерз», якая спаборнічала ў Амэрыканскай хакейнай асацыяцыі, з 1929 году. Сэнт-Луіс рабіў спробы прыцягнуць у горад франшызу НХЛ. Зрэшты, такія высілкі далі плён, і «Атава Сэнатарз» пераехала ў Сэнт-Луіс. Аднак, гэты крок апынуўся непрадуманым, бо «Сэнт-Луіс Флаерз» працягваў губляць грошы. Справа ў тым, што дзеля збалянсаваньня лігі «арлы» былі ў Канадзкім дывізіёне. У выніку каманда мела агромістыя выдаткі на паездкі на матчы ў Таронта і Манрэаль. Клюб скончыў сэзон на апошнім месцы ў дывізіёне, пасьля чаго быў расфармаваны.
У 1967 годзе адбылося пашырэньне НХЛ, якая падвоіла колькасьць клюбаў. У выніку да лігі далучыліся «Мінэсота Норт Старз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Філадэлфія Флаерз», «Пітсбург Пінгвінз», «Каліфорнія Сылз» і «Сэнт-Луіс Блюз». Пры гэтым сэнтлуіскі клюб быў апошнім з шасьці камандаў пашырэньні, да апошняга часу каманда магла базавацца ў Балтымары, аднак толькі праз настойлівасьць уладальнікаў «Чыкага Блэк Гокс» Джэймза Д. Норыса і Артура Вірца. Першымі ўладальнікамі каманды былі страхавы магнат Сыд Саламон-малодшы, ягоны сын Сыд Саламон III, і Робэрт Л. Ўольфсан, якія атрымалі правы на франшызу ў 1966 годзе. Сыд Саламон III пераканаў свайго першапачаткова насьцярожанаму бацьку займець каманду. У інвэстыцыйную групу ўваходзілі таксама вядомы бэйсбаліст «Сэнт-Луіс Кардыналз» Стэн М’юзіел і ягоны бізнэсовы партнэр Джуліюс Гараньяні[3]. Гараньяні памёр ад сардэчнага прыступу 19 чэрвеня 1967 году, гэтак не пабачыўшы матчаў каманды[4]. Набыўшы франшызу ў 1966 годзе, Саламон затым выдаткаваў некалькі мільёнаў даляраў на рамонт 38-гадовай арэны, пашырыўшы ейную зьмяшчальнасьць з 12 тысячаў да 15 тысячаў месцаў.
Першым галоўным трэнэрам каманды быў Лін Патрык, але праз благія вынікі ў лістападзе Патрык быў звольнены. Замяніў трэнэра ягоны памочнік Скоці Боўман, зь якім вынікі палепшыліся. Як і астатнія пяць каманд пашырэньня, склад «блюзмэнаў» быў сфармаваны пераважна з гульцоў клюбаў арыгінальнай шасьцёркі, якія не падышлі ім, альбо з гульцоў невялікіх лігаў. Пра пашырэньні кіраўніцтва НХЛ дамовілася далучыць усе новыя каманды ў новы Заходні дывізіён дзеля таго, каб усе новыя каманды мелі роўныя шанцы дасягнуць плэй-оф.
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads