Марыя Сапега

польская грамадзкая дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мары́я Крысьці́на Сапе́га (па-польску: Maria Krystyna Sapieha) са Зьдзяхоўскіх гербу «Равіч» (26 красавіка 1910, Сухаволя — 1 красавіка 2009[2], Польшча) — польская грамадзкая дзяячка, сузаснавальніца і прэзыдэнт фундацыі Ex Animo.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дачка міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай Ежы Зьдзяхоўскага, жонка Яна Андрэя Сапегі.

Навучалася ў Вялікабрытаніі і Францыі. У 1937 з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу. У Ружанах Марыя Крысьціна адчыніла дзіцячы садок і школу для дзяўчынак зь бедных сем’яў[3].

Пасьля бальшавіцкага ўварваньня вымушаная была эміграваць у Летуву, адтуль у Францыю, дзе заангажавалася ў выведную працу на Францускі рэзыстанс[4], а таксама на заданьне Генэральнага штабу Войска польскага дзейнічала ў Італіі[4]. Тры гады правяла ў зьняволеньні ў Італіі й Нямеччыне, па вайне пераехала ў Лёндан да мужа і дзяцей.

Пазьней заснавала фундацыю «Дапамога польскім дзецям». У 1980-х роках падтрымлівала «Medical Aid for Poland» і «Polską Macierz Szkolną» ў Ангельшчыне. У 1992 року пераехала ў незалежную Польшчу. Таксама займалася дабрачыннасьцю ў фундацыі «Ex Animo» па дапамозе анкалягічна хворым дзецям[5].

У 2003 прыяжджала на Беларусь, дзе дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касьцёл[3].

У 2008 выдала кнігу ўспамінаў «Маё жыцьцё, мой час»[6].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads