Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)
каталіцкі храм у Ружанах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы і кля́штар дамініка́наў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Ружанах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзее[1]. Твор архітэктуры раньняга барока і позьняга рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ружаны |
Каардынаты | 52°52′1″ пн. ш. 24°53′29″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасьць | Ордэн дамініканаў |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | позьні рэнэсанс |
Заснавальнік | Леў Сапега |
Будаваньне | 1615—1617 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Комплекс Ружанскага дамініканскага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса (не захаваўся) і мура з брамай.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Ружанах збудавалі ў 1596 годзе з фундацыі Льва Сапегі і яго жонкі Аляксандры з Тышкевічаў. У 1615—1617 гадох замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл пры кляштары дамініканаў[2][3].
У 1768 і 1787 гадох да касьцёла дабудавалі дзьве капліцы: Сьвятога Крыжа і Сьвятой Барбары. У 1780-я гады касьцёл перабудавалі паводле праекту запрошанага з Саксоніі архітэктара Яна Самуэля Бекера, у выніку чаго будынак набыў рысы «барокавага клясыцызму».
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ружаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Няма зьвестак пра час ліквідацыі кляштару.
У 1850 і 1891 гадох праводзіліся рамонты касьцёла.
Найноўшы час
За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры раньняга барока[2] і позьняга рэнэсансу[4]. Гэта 1-нэфавы будынак з паўкруглай апсыдай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе. Ніжні ярус вежы — васьмярык на чацьверыку, астатнія 8-гранныя, танчэйшыя да верху, пакрытыя стромкім шатром. Ярусы аддзяляюцца прафіляванымі карнізамі, дэкаруюцца роўнымі нішамі і скразнымі аркавымі праёмамі. Масіўныя сьцены нэфу знадворку ўмацоўваюцца контрфорсамі, зь яго бакоў знаходзяцца капліцы.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, капліцы і закрысьціі — крыжовымі скляпеньнямі, апсыда — конхавым з падпружнай аркай. Скляпеньне прэзьбітэрыюму ўмацоўваецца падпружнымі аркамі. Інтэр’ер багата аздабляецца архітэктурнай плястыкай, скульптурай і малярствам, скляпеньні — сюжэтнымі і дэкаратыўнымі кампазыцыямі на эвангельскія тэмы. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры. У апсыдзе вылучаецца галоўны алтар, у якім яскрава выяўляецца прысьвячэньне Сьвятой Тройцы. Алтарная карціна, аформленая 4-калённым архітэктурным портыкам з штучнага мармуру, прадстаўляе Ўкрыжаваньне Хрыста, над ёю — Усёбачнае вока Бога-Айца, у консе апсыды — фрэскавая выява Сьвятога Духа ў выглядзе голуба. Дэкараваны лучковы франтон аздабляецца скульптурамі анёлаў і гербам Сапегаў. Абапал калёнаў — драўляныя паліхромныя выявы апосталаў Пятра і Паўла. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад нэфу каванымі кратамі, прывезенымі з колішняга касьцёлу ў Юдзінавічах[5]. Апроч зьвіваў, валютаў і кветак, яе кампазыцыя зьмяшчае таксама манаграмы фундатара касьцёлу Льва Сапегі.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- М. Быстыдзенскі, да 1916 г.
- М. Быстыдзенскі, да 1916 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1935 г.
- да 1939 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
- Хоры
- Надмагільле Баляслава Бісьпінга
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads