Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч (па-польску: Maria Magdalena Buttowt-Andrzejkowicz, 22 ліпеня 1852, вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — чэрвень 1933, мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча) — польская і беларуская мастачка, выкладніца і філянтропка.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. у сярэднезаможнай маянтковай шляхецкай каталіцкай сям'і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў у маёнтку Баландзічы (Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя), які належаў Бутаўт-Андрайковічам. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гарадзенскага і Пінскага паветаў Вялікага Княства Літоўскага, дзе займалі мясцовыя земскія пасады[1].

Поўнае ейнае імя, атрыманае пры хросьце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Ейным бацькам быў Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, які валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні, а таксама маёнткамі Кабузьзе і Мінкаў. Марыя Магдалена мела дзьве родныя сястры Малгажату (Рыту) і Марыю (іншыя дочкі Яраслава Бутаўт-Андрайковіча)[1].

Вучылася ў Рызе ў манахаў А. Лізэн-Маўэра і М.Адама, y 1875—1876 гг. — y Італіі[2].

Ніколі не выходзіла замуж і дзяцей ня мела.

Ад бацькі Марыя Магдалена атрымала ў спадчыну маёнтак Гарнастаевічы ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. Ейная сястра (Марыя) атрымала ў спадчыну маёнткі Кабузьзе і Мінкаў[2].

Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч ня мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстамэнту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) і перадала яго ў 1920-ыя гг. пры сваім жыцьці. Пасьля гэтага яна жыла на ўтрыманьні ў Генрыха Канстанціна Бутаўт-Андрайковіча (1882—1941) у маёнтку Гарнастаевічы. Генрых стаў апошнім уласьнікам маёнтку Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусьветнай вайны)[3].

Памерла ў чэрвені 1933 г. у маёнтку Гарнастаевічы, а была пахаваная ў маёнтку Поразава Беластоцкага ваяводзтва (Польшча), які належаў Бутаўт-Андрайковічам, — каля магілаў прадстаўнікоў свайго роду. Раней (1925 г.) у Поразаве была пахаваная і ейная родная сястра Марыя Яраславаўна Бутаўт-Андрайковіч[3].

Remove ads

Творчасьць

З 1881 г. жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Ваўкавыскі павет) і ў Варшаве, дзе выкладала на мастацкіх курсах для жанчынаў[3].

З-за хваробы вачэй y канцы 1880-х гг. спыніла сваю творчую дзейнасьць[1].

У 1907 г. стала чаліцай Літоўскага таварыства мастакоў y Вільні. У Гарнастаевічах яе часта наведвалі мастакі Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі, карціны якіх (у тым ліку іх партрэты сям'і Бутаўт-Андрайковічаў) меліся ў палацы ў Гаранстаевічах[3].

Працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала карціны і на рэлігійныя сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медычы з Пампэніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сьляпога» (1878), «Лакетак у гроце» (1881), «Міласэрнасьць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Яе карціна «Лакетак у гроце» (1881) захоўваецца ў Нацыянальны музэі ў Кракаве (Польшча)[4].

Займалася таксама асьветнай дзейнасьцю і філянтропіяй. Стала адной з першых зьбіральніцаў твораў беларускага народнага мастацтва[3].

Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) вёска Гарнастаевічы ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводзтва, а сама Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч стала грамадзянкай міжваеннай Польшчы[1]

Вядомыя толькі па назвах і ўспамінах

Thumb
Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч, «Ян Каханоўскі над астанкамі Ўршулі» (1876)
  • У лесе, 1879 год
  • Хрыстос вяртае зрок сьляпому, 1882 год
  • Партрэт мужчыны, 1882 год
  • Партрэт Вандаліна Пуслоўскага, 1882 год
  • Пры ўнуку 1882 г.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads