Ваўкавыскі павет (1921—1939)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваўкавыскі павет (1921—1939)
Remove ads

Ваўкавы́скі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Ваўкавыск.

Thumb
Ваўкавыскі рынак у 1920 г.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Створаны на аснове былога Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі пад праўленьнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 7 чэрвеня 1919 году[1]. Ужо 19 лютага 1921 году быў далучаны да Беластоцкага ваяводзтва.

У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага і Сьвіслацкага раёнаў Гарадзенскай вобласьці ды невалікай часткі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі ды невялікіх часткаў Беластоцкага і Гайнаўскага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Гміны

  • Біскупцы — адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыск
  • Зэльва — адміністрацыйны цэнтар Зэльва
  • Зельзін — адміністрацыйны цэнтар Зельзін (скасаваная ў 1922 г. і падзеленая паміж гмінамі: Падароск і Лыскаў)
  • Ізабелін — адміністрацыйны цэнтар Ізабелін
  • Крамяніца — адміністрацыйны цэнтар Крамяніца
  • Лыскаў — адміністрацыйны цэнтар Лыскаў
  • Міжрэчча — адміністрацыйны цэнтар Міжрэчча
  • Мсьцібаў — адміністрацыйны цэнтар Мсьцібаў
  • Падароск — адміністрацыйны цэнтар Падароск
  • Пескі — адміністрацыйны цэнтар Пескі
  • Поразаў — адміністрацыйны цэнтар Поразаў
  • Рось — адміністрацыйны цэнтар Рось
  • Славацічы — адміністрацыйны цэнтар Славацічы (скасаваная ў 1922 г. і далучаная да гміны Міжрэчча)
  • Сьвіслач — адміністрацыйны цэнтар Сьвіслач
  • Сьвянціца — адміністрацыйны цэнтар Сьвянціца (скасаваная ў 1922 г. і падзеленая паміж гмінамі: Біскупцы, Мсьцібаў, Сьвіслач, Поразаў і Ізабелін)
  • Тарнаполь — адміністрацыйны цэнтар Лука
  • Цярэшкі — адміністрацыйны цэнтар Вярэйкі
  • Шылавічы — адміністрацыйны цэнтар Шылавічы (створаная ў 1922 г. з часткі гміны Мсьцібаў)
  • Ялаўка — адміністрацыйны цэнтар Ялаўка

Мястэчкі

Remove ads

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 115 261 жыхар, з чаго 23 933 (20,76%) беларусы, 80 198 (69,58%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў), 10 704 (4,7%) габрэі, 391 немец, 316 (0,7%) расейцаў, 51 (0,2%) украінец (у перапісе былі запісаныя як русіны), 9 летувісаў, 9 татараў, 2 фіны, 2 латышы, 1 француз, 1 швэд ды 10 чалавек зь непазначанай нацыянальнасьцяй. 46,2% (53 308) жыхароў павету былі каталікамі, 41,6%% (47 954) праваслаўнымі, 11,9% (13 672) юдаістамі, 0,2% (260) пратэстантамі, 31 мусульманамі, 26 уніятамі, для 10 веравызнанье невызначанае[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads