Марыя Прымачэнка

украінская народная малярка From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Прымачэнка
Remove ads

Мары́я Аксе́нцеўна Прымачэ́нка (па-ўкраінску: Марія Оксентіївна Примаченко; 30 сьнежня [ст. ст. 12 студзеня 1909] 1908, вёска Балотня, Іванкаўская воласьць, Радамышальскі павет, Кіеўская губэрня — 18 жніўня 1997, тамсама) — украінская народная малярка ў жанры наіўнага мастацтва; ляўрэатка Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі. Заслужаная дзяячка мастацтваў УССР, народная малярка Ўкраіны (1988)[2].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Марыя Прымачэнка нарадзілася ў палескай[3] вёсцы Балотні, Кіеўская губэрня (цяпер Вышгарадзкі раён Кіеўскай вобласьці) ў сям’і цесьляра Аксенція Рыгоравіча і майстрыхі-вышывальніцы Параскі Васілеўны. У дзяцінстве хварэла на поліяміеліт[4].

Першыя творы Марыя Прымачэнка былі створаныя на картоне і паперы па матывах традыцыйных насьценных росьпісаў, вышывак. У 1935 годзе на працы Марыі зьвярнула ўвагу кіеўская мастачка Тацяна Флору падчас збору твораў для выставы народнага мастацтва. У 1935—1936 гг Марыя працавала ў цэнтральных экспэрымэнтальных майстэрнях пры Кіеўскім дзяржаўным музэі ў групе майстроў разам з Тацянай Пату, Параскай Уласенка, Натальляй Воўк[2][3], займалася маляваньнем, вышыўкай ды керамікай[4]. У 1936 року Марыя Прымачэнка запрошаная ў Школу народных майстроў пры Кіеўскім музэі ўкраінскага мастацтва. На I рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасьці ў гэтым жа годзе творам майстрыхі была адведзеная цэлая заля. Яна атрымала дыплём выстаўкі першай ступені. Ейныя творы выстаўляліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Парыжы (1937, залаты мэдаль Сусьветнай выставы), Сафіі, Манрэалі, Празе.

Падчас навучаньня Марыя пазнаёмілся з будучым мужам Васілём Марынчуком. Пад час Другой сусьветнай вайны вярнулася ў родную вёску[3]. У сакавіку 1941 року ў яе нарадзіўся сын Хведар, а Васіль загінуў на вайне.

У 1960 годзе падчас Дэкады ўкраінскага мастацтва і літаратуры працы Марыі выстаўляліся на выставе дэкаратыўнага мастацтва, пасьля чаго яе ўзнагародзілі ордэнам Пашаны[3]. У 1970 г. стала заслужаным дзеячам мастацтваў УССР, у 1988 г. — народным мастаком Украіны[2].

Памерла 18 жніўня 1997 г. Пахаваная ў в. Балотня[2].

Remove ads

Творчасьць

Творчасьць Прымачэнкі ўвабрала разнастайную школу народнага мастацтва, шматвекавую культуру народу. Яе стыль характарызуецца як прымітывізм, наіўнае мастацтва[5]. Працавала ў тэхніцы акварэлі (у 1930-я) і гуашы (ад 1960-х гг)[2]. Агульная колькасьць графічных работ больш за 800[6].

У 1960—1965 гадох працавала над цыклем «Людзям на радасьць», у які ўвайшлі працы «Сланечнік», «Блакітны вазон з кветкамі», «Жар-птушка», «Голуб на каліне», «Паўлін у кветках», «Леў». За яго Марыі ў 1966 г. прысуджаная Дзяржаўная прэмія УССР Тараса Шаўчэнкі. Займалася ілюстрацыямі дзіцячых кніг[3]. У 1970-я больш малявала бытавыя сцэны, сюжэты для работ брала ў сваім жыцьці. У гэты час пачала рабіць на сваіх працах надпісы, якія тлумачылі зьмест[7].

Каля 650 твораў захоўваецца ў Музэі ўкраінскага народнага дэкаратыўнага мастацтва[6]. Творы маляркі захоўваліся ў гісторыка-краязнаўчым музэі Іванкава Кіеўскай вобласьці, зьнішчаным 27 лютага 2022 року ў часе расейскага нападу.

Аўтар невялікіх вершаў[4].

Remove ads

Ушанаваньне памяці

  • У кастрычніку 1998 року ў гонар маляркі названая малая плянэта 14624 Прымачэнка.
  • 2009 год рашэньнем ЮНЭСКО абвешчаны годам Марыі Прымачэнкі.
  • Помнікі ўсталяваныя ў Кіеве, Краматорску, Ягатыне
  • Ейнае імя носяць вуліцы ў Барыспалі, Браварах, Кіеве, Краматорску

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads