Краматорск

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Краматорск
Remove ads

Крамато́рск (па-ўкраінску: Крамато́рськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, на рацэ Казённы Тарэц. Насельніцтва 75 тыс. чал. (2024)[2]. Знаходзіцца за 84 км ад Данецку.

Хуткія факты
Remove ads

Гаспадарка

У Краматорску месьціўся завод «Энэргамашспэцсталь», які вырабляў сталёвыя загатоўкі для карпусоў ядзерных рэактараў, у тым ліку паводле праекту «АЭС-2006» для Беларускай АЭС[3].

Гісторыя

Горад разьвіўся ад пасёлку пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 годзе, да сучаснага даволі вялікага гораду абласнога значэньня, прамысловага цэнтру і транспартнага вузла.

Паходжаньне назвы

У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц зьявілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва зьмянілася на Краматорск.

Гістарычная прыналежнасьць

Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорску й ягоных бліжэйшых прадмесьцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні й майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі нэаліту, якія працягвалі існаваць і ў пэрыяд раньняй медзі. У прадмесьцях Краматорску дасьледавана таксама Курганны магільнік мэталюрга-ліцейніка эпохі бронзы.

У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.

У 1767 годзе ўрад Расеі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысячаў дзесяцінаў казацкай зямлі, на якіх было заснаванае сяло Пятроўка. Пазьней гэтыя землі былі прададзеныя высакароднаму роду Абаза, пасьля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзьніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабелькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую аглямэрацыю — Краматорск.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу 2001 году 31,06 % адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87 % — расейскую, а 1,07 % — іншую[4].

Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2 %, расейцы — 26,9 %, беларусы — 0,7 %, а іншыя — 2,2 %.

Насельніцтва (чал.)
189719261939195919701979198920012017
12 000 12 305 94 114 115 385 149 832 178 163 198 094 181 025 157 627

Панарамы

Thumb
Панарама з крэйдавай гары
Thumb
Краматорскі ландшафтны парк

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads