Масакра (фільм)
беларускі мастацкі фільм 2010 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маса́кра» — беларускі містычны трылер, зьняты ў 2010 годзе рэжысэрам Андрэем Кудзіненкам на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Дзеяньне «Масакры» адбываецца на беларускіх землях у 60-я гады XIX стагодзьдзя, пасьля жорсткага задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага 1863—1864 гадоў. За сцэнарную аснову ўзята навэла «Локіс» Праспэра Мэрымэ пра мядзьведзя-пярэваратня і матывы старабеларускіх легендаў[2].
Большая частка фільму здымалася ў палацава-паркавым комплексе Сьвятаполкаў-Чацьвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць).
Remove ads
Назва
Слова «Масакра» (анг. massacre; ням. Massaker; франц. massacre) зьяўляецца запазычаньнем з ангельскай мовы і мае сынанімічнае значэньне са словамі «кровапраліцьце», «забойства», «разьня», «вынішчэньне», «бойня»[3].
Паводле словаў галоўнага рэжысэра аднайменнага фільму Андрэя Кудзіненка:
Масакра — гэта азначае «крывавая бойка», што было заўсёды на тэрыторыі Беларусі, ва ўсе часы. Заўсёды партызаншчына, акупацыя… Тэрыторыя крыві тут была заўсёды. І вось такая мэтафара — барацьбы і за зямлю, і за каханьне. Заўсёды ўсе фільмы — пра любоў: любоў да жанчыны, любоў да зброі[4].
Remove ads
Сюжэт
У 60-я гады XIX стагодзьдзя на Беларусі (у Паўночна-Заходнім краі Расейскай імпэрыі) жорстка задушана нацыянальнае паўстаньне. Усталёўваецца атмасфэра страха і смутку, радавыя маёнткі пераходзяць да новых уладальнікаў.
Мастак і авантурыст з Санкт-Пецярбургу Мікалай Казанцаў з мэтай зарабіць грошай на адукацыю ў Італіі прыяжджае пад выглядам навукоўца ў таемны маёнтак старажытнага графскага роду Пазуркевічаў каталягізаваць рэдкую бібліятэку. Граф Уладзімер рыхтуецца да шлюбу. У маёнтку зьбіраюцца госьці, прычым у кожнага ёсьць свае прэтэнзіі да гаспадара. Пры гэтым Ганна, нявеста графа Ўладзімера Пазуркевіча, апынаецца каханкай Казанцава.
Remove ads
Акторскі склад
- Дзьмітры Мілер — граф Уладзімер Пазуркевіч
- Андрэй Назімаў — Мікалай Казанцаў, мастак-авантурыст
- Марыя Курдзяневіч — Ганна, нявеста пярэваратня, улюбеніца авантурыста
- Аляксандар Кашпераў — Ільля Фаміч Белазёрскі, генэрал
- Сьвятлана Зелянкоўская — памешчыца Астроўская
- Аляксандар Колбышаў — сьвяты айцец
Гісторыя стварэньня
Першапачаткова здымкі фільму мусілі адбывацца сумесна з польскімі і расейскімі кінавытворцамі ў Польшчы, але з-за эканамічнага крызісу рэжысэр фільму Андрэй Кудзіненка быў вымушаны адмовіцца ад гэтай ідэі[5]. Новай пляцоўкай для кіназдымкаў стала вёска Жалудок у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Як адзначае мастак-пастаноўшчык Артур Клінаў, маёнтак Чацьвярынскіх у Жалудку быў абраны пасьля наведваньня больш за дзясятак аб’ектаў па ўсёй краіне[6]. Стваральнікам фільму нават прыйшлося часткова ўмацоўваць будынак[4]. Дадатковым здымачным месцам таксама стала вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёну[7]. Большая частка стужкі здымалася ў лістападзе — сьнежні 2009 году[8].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads