Артур Клінаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арту́р Алякса́ндравіч Клі́наў (нарадзіўся ў 1965 годзе, Менск) — беларускі канцэптуальны мастак, літаратар, фатограф, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan». Жыве і працуе ў Менску.
Remove ads
Біяграфія
У 1987 годзе скончыў Беларускую тэхнічную акадэмію (архітэктурны факультэт). Аўтар шматлікіх мастацкіх выставаў у Беларусі й па-за межамі. Галоўны рэдактар часопіса (альманаха сучаснае беларускае культуры) «pARTisan» («Партызан»). З 1998 году старшыня Беларускай асацыяцыі сучасных мастакоў[5].
Аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».
У лістападзе 2007 году ў межах месяца беларускай культуры ў Парыжы ў цэнтры «Maison d’Europe et d’Orient» адкрылася фотавыстава Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману «Менск. Горад СОНца» ў перакладзе на францускую мову[6].
4 лютага 2008 году адбылася прэзэнтацыя праекта «Калекцыя пАРТызана», які складаецца з сэрыі альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Першым у гэтай сэрыі выйшаў альбом Артура Клінава «Дванаццаць». Ён ўяўляе сабой рэтраспэктыву дванаццаці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў.
У жніўні 2010 году Артур Клінаў пачаў працу над сцэнаром да экзанізацыі кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». Фільм павінен быў выйсьці на экраны ў 2012 годзе[7].
Remove ads
Выставы
Індывідуальныя выставы[5]
- 1998: Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
- 1999: Officyna Gallery, Шчэцін, Польшча
- 2000: Kulturforum Rheine/ Kloster Bentlage, Rheine, Нямеччына
- 2000: Kunstlerhaus Boswil, Босьвіль, Швайцарыя
- 2000: AT Gallery, Познань, Польшча
- 2001: Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
- 2003: RLBQ Gallery, Марсэль
- 2003: Narod sobie Galeria, Познань
- 2005: AT Galeria, Познань
- 2006: Giedre Bartelt Galerie, Бэрлін
Калектыўныя выставы:
- 1994: Кюнстлерфорум, Бон. Выстава «Мастакі зь Менску»[8].
- 1996: Паўночны Райн — Вэстфалія. Выстава А. Клінава, М. Баразны, О. Сазыкінай і інш.[8]
- 1999:
- 2000:
- Arsenal Gallery, Познань, Польшча
- Museum of Contemporary Art — Ludwig Museum, Будапэшт, Вугоршчына
- Hamburger Banhof Museum, Бэрлін, Нямеччына
- The Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
- Музэй Чурлёніса, Коўна, Летува
Remove ads
Палітычныя погляды
Клінаў выказваецца за перамовы і кампраміс з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.[11]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads